Старонка:Рады для эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку, а такжа размовы беларуска-англіцкіе.pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

Размоукі беларуска-англіцкіе.


Агульные увагі.

Найцяжэй прыходзіцца нашаму чэлавеку па прыездзе у Амэрыку гэта с тэй прычыны, што не знае англіцкай мовы. Емігранту каторы ня можэ іначэй разгаварыцца с тамтэйшымі людзьмі як толькі на мігі, вельмі дрэнна, бо ён перад імі бытцым глухі і нямы. Знайсьці работу, а злашча лепей платную, даецца яму ня лётка, ды і так на кожным кроку нарываецца на розные прыкрасьці і абмылкі.

Уважаючы на гэта, раім кожнаму, хто паважыўся шукаць лепшай долі на Амэрыканскай зямлі, каб увесь вольны час перад выездам і у дарозе вучыўся слоў і цэлых пытаньнёў і атказоў па англіцку.

У гэтых размоуках найперш пастаўлены асобные словы, або цэлае пытаньне, ці атказ на беларуску, побач пастаўлена тое самае па англіцку, так як яно у іх пішэцца, а на трэцьцім мейсцы так як выгаварываецца. Пісаньне англіцкае вельмі цяжкое і навучыцца яго адразу — нельга. Дзеля гэтаго у нашчх размоўках кожнае слово англіцкае напісана ешчэ так якбы гэта слово пісалася нашымі літэрамі (у трэцім радочку). Напрыклад слово „поезд» пішэцца па англіцку «the train», выгаварываецца «ды трэйн». Выгавар жэ гэты аднак сащсім акуратна ня мог быць перэдадзены, бо англіцкая