Старонка:Рады для эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку, а такжа размовы беларуска-англіцкіе.pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

толькі праз жычлівасць. Праз „добрае сэрцэ“ намаўляюць яны ў падарожу, праз „добрае сэрцэ“ памагаюць выехаць, на пагляд робяць яны ўсё — праз „добрае сэрцэ“ толькі. Білетоў на параходы зазвычай самі не прадаюць, агранічываюцца толькі факторствам, перасылкай задаткоў на білеты і аб‘ясьняючы, куда і як туэба ехаць. Іншые з іх служаць у зацьверджэных тутэйшых агенціях, большая-ж частка працуе для загранічных агенцій. Чым каторае таварыство параходоў мае горшые караблі і дзеля гэтаго менш мае па дарожных, тым большае «факторнае» плаціць „наганятым“. Дык тайные агенты больш за ўсё маюць згавор з найгоршымі перавознымі таварыствамі, каторым не удалося дастаць пазваленьня ад правіцельства на адкрываньне яўных кантор у нашым краю. Ашуківаюць гэты агенты эмігрантоў глаўным чынам беручы вялікіе грошы за праезд, або марочучы іх небывалымі абецанкамі. Яны зазвычай так лоўкі і так спрытна робяць, што заўсёды здолеюць выкруціцца ад ўласьці і безкарна звадзіць людзей.

Тайным агентам ня толькі ня треба верыць, але трэба іх выкарэніваць. Яны, гэто найбольшае нешчасьце нашай эміграціі і хто гэта нешчасьце стараецца перэмагаць, той мае заслугу перад усім грамадзянствам. Кожэн, хто ведае аб круцельствах тайных агентоу і іхняй агітаціі на эміграцію, павінен без гадкі паведаміць аб гэтым уласьці і памагчы рабіць сьледзтво.

Адначэ ня толькі нагаворы агентоў заахвочываюць да выезду за морэ нераз такіх людзей, каторые у сваім уласным інтэрэсе, лепейбы зрабілі астаючыся у родным краю. Не малую маюць тут вагу расказы „бывальцоу“ і „замор­скіе пісьмы“.

Безмала у кожнай воласьці можна спаткаць селян, ка­торые былі ужо у Амэрыцы і любяць дзівы расказываць аб тым, што бачылі за морэм. Гэтым расказам не заўсёды можна верыць. Гэткі „бывалец“ не заусёды патрапіць даць