Старонка:Рады для эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку, а такжа размовы беларуска-англіцкіе.pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

добрую раду, бо часта-густа сам не шмат чаго ведае а з другога боку лішче мала мае асьветы каб с таго, што сам бачыў і прайшоў, выснаваць навуку для другіх, Гэтак сама ня можна лішне верыць і пісьмам, каторые прысылаюць з за мора ад пераехаўщых туды „кумоў“, або знаёмых, дзеля дзвюх прычын: раз дзеля таго, што іх часта дыктуюць, або і проста падрабляюць розные агенты заморскіх каланістоў, тые што шукаюць дзешэвых рук да працы, або і агенты загранічных карабельных таварыствоў, а ешчэ і дзеля таго, калі-б гэтые пісьмы не былі фальшыванымі, то тые, каторые іх пішуць, самі не раз глядзяць не глыбока на тамтэйшые варункі: хваляць іх, калі ім самім добра павялося, ганяць-жэ, калі ім самім дрэнна вядзецца. Ведама у кожнай старонцы, не вылучаючы нашай, ёсць людзі такіе, каторые многа зарабляюць, а нават багацеюць, побоч с тымі, каторые дармо шукаюць работы і вечна гаруюць.

Кожнаму хто наважыўся паехаць за морэ самі сабой навязываюцца гэткіе тры пытаньня: і) куды ехаць? 2) калі ехаць? з) якой дарогай даехаць?

Аказ на гэтые пытаньня не саўсім лёгкі. Першае пытаньне, куды ехаць, найлягчэй развяжэ той, хто ужо мае за морэм суседоў, ці сваякоў, або добрых сяброў сваіх; ніхай, у гэткім прыпадку найперш напішэ да іх, ніхай парадзіцца у іх і запэўніць сабе іхнюю помач і жычлівую апеку, каторая вельмі патрэбна пры першых кронах, на чужой зямлі сярод чужых людзей. Выезд за морэ, гэто рызыка для кожнаго, найменш-же рызыкуюць тые, што едуць да сваіх свая­коў, родзічоў, аб сяброў, перш спісаўшыся з імі і маючы акуратные іхніе адрэсы.

У іншых прыпадках можна толькі агульна сказаць, што для эмігрантоў, каторые патрапяць цяжка працаваць рукамі, маюць многа сілы і здароўя і каторые хочуць па нейкім часе