Старонка:Рады для эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку, а такжа размовы беларуска-англіцкіе.pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

вярнуцца дамоў, найлепей падходзяць цяпер Злучэные Штаты Паўночнай Амэрыкі. для тых-жэ каторые пастанавілі перэсяліцца, каб сесьці на зямлю, як каланісты, найбольш прыгодные варункі мае правінція бразылійская Парана, або Штат Віцкорсін (Wickorsin) у Паўночнай Амэрыцы. Восеньню можна ехаць у Аргентыну на жніўные заработкі каторые там бываюць ад дзекабра да апрэля нов. ст.

Само сабой, што бываюць і іншые прыпадкі; можна да гэтаго дадаць ешчэ, што у Злучэных Штатах найцяжэй знайсьці работу у глаўным партовым месьце Новым-Ёрку, і хто выбіраецца у тую старану, павінен мець у запасе грошы, на далейшую дарогу у глыб старонкі.

Па больш падробные ведамасьці аб гэтым найлепей звертацца да Таварыства Апекі над Эмігрантамі у Вільню Казанская, 3. У пісьме, да катораго трэба прылажыць марку на атказ за 7 кап., трэба адразу напісаць свае годы, прафэсію (чым займаецца), рэлігію, прычыны, каторые змушаюць да выезду і на агул усе падрабніцы, каторые могуць Таварыству аблегчыць даць атказ на пытаньне таго, хто пытае „куды ехаць?“ Можэ быць, што Таварыство не заўсёды патрапіць на гэта пытаньне даць акуратны атказ, але усё-ж ткі пастараецца парадзіць павэдле найлепшай сваей волі і веды, апіраючыся на самые апошніе звесткі, якіе мае і стасоўна да патрэб таго, хто пытае.

Ніколі не павінен ніводзін эмігрант выежджаць у тые старонкі, у каторые шырэйшаго эмігранцкаго руху ніколі не бывало, як напрыклад да Азіі, Афрыкі, Гонолюлю і на інш. астравы, бо у такой старане, пасярод саўсім чужых людзей, не маючы жывой душы жычлівай, да каторай мог-бы як да свайго, звярнуцца у большай якой бядзе, чэлавек марна згіне. Хто даўся угаварыць сябе да гэтаго нейкаму агенту, або апісаньню якой кніжкі, той ашалеў хіба, бо прыгаварывае сябе на блізка што пэўную няволю, або