Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Васількова-зялёнаю ночкай
я зрэбную вёску пакінуў
і ў горад замызганы ў прочкі
пайшоў я з бярозавым кіем.

Заірзаў вараненькі пры ясьлях,
як выходзіў я за вароты,
а клён ўздагон лісьцямі спляснуў, —
забляяла зара ў агародзе.

Сабака правёў да прысадаў
і назад невясёла памуляў.
Лапушыся ой, песьня, расадай
без мяне у вясковым завульлі!

Я зараз у Менску гарбатым
ды раніцай новай буяню.
Ня сумуй-жа, мужычая хата,
што ўзрасьціла мяне грубіяна!