Старонка:Раніца (1914). № 1.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

Мы павінны паказаць селяніну, што мы яго не чураімся, што мы чуім яго гонар, што мы ня лічым сябе большымі, што ён такі самы, як і мы.

Трэба каб селянін відзіў што і з нас ёсьць і можа быць якая небудзь пацеха.

Агулам кажучы трэба зблізіцца з народам, трэба з ім зліцца.

Гэта усе агульные мэты, каторых мы павінны трымацца ў усім жыцьці і аб каторых ня можна забывацца ні на хвіліну.

Пакуль мы маладые, мы ня можэм разгарнуць свае сілы шырока, мы ня можэм споўніць усяго таго, што хацеласяб і ў чым мы відзім вялікую патрэбу. Але ўсёж тыкі і мы што небудзь можэм зрабіць.

Гэты час, каторы нам назначэны для навукі ці то у сяредніх школах, ці ў вышэйшых, мы павінны насам-перш пасьвенчаць навуцы, пазнаньню сваей бацькоўшчыны і падгатоўцы да будучэй грамадзянскай працы.

Да пазнаньня Беларусі, есьць шмат дарог.

Цяпер. наступае лета. Уся наша моладзь з унівэрсытэцкіх і агулам з большых гарадоў з’ежджаіца на Беларусь і разсыпаіцца па ёй.

Вось тутка і аткрываіцца шырокае поле да працы.

Нехай кожын робіць тое, што можэ і да чаго большую мае ахвоту і здольнасьць. Толькі кожыг повінен памятаваць, што праца яго мусіць ісьці на карысьць Беларусі. Працыж ў нас ёсьць для ўсіх.

Хто мае здольнасьць рысаваць, нехай рысуе, нехай прыгледзіцца да народнаго штукарства, нехай і у ім бярэць усе што можэ, да развіцьця свайго таленту.

Нам патрэбны калекціі народных беларускіх арнамэнтоў, калекціі фатаграфіеў і рысункоў бўдоў беларускіх, для характарыстыкі нашага стылю.

Нам патрэбны слоўнік. І мы усе павінны прыслужыцца да яго, бо на аднаго чэлавека гэта за вялікая праца. Мы мусім запісваць цікавые словы, цэлые фразы у каторых яны спатыкаюцца, характэрные звароты рэчы, прыказкі, загадкі і г. д.

Нам патрэбны песьні. Усякі з вас, хто толькі можэ, хай запісвае песьні, калі можэ, то і з нотамі.

Шмат гаварылася у нас аб гэтых патрэбах, але і гэты раз не будзе лішні, тым бардзей перад летам.

Усе што удасца нам зарысаваць, сфатаграфаваць, запісаць, ці дастаць, (калі гэта якая рэчь) трэба складваць у адно мейсца, каб нічога не згінуло і не забадзялася. Усё гэты рэчы можна пасылаць у «Нашу Ніву» на імя пана Ластоўскаго.

Хто мае у летку трохі свабоднага часу можэ выправіцца у хадуны (экскурсію) па Беларусі.

Гэта вялікая і не дарагая (каля 50 к. у дзень) прыемнасьць.

Можна грамадкамі па колькі гэлавек (2—3) разсыпацца па ўсей Беларусі і такім парадкам пазнаваць свой край.