Старонка:Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны II і Паўлы I.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

тай было вельмі сумным. З аднаго боку адпіхала іх шляхта ад удзелу ў дзяржаўна-палітычным жыцьці, з другога прыціскала цемра свайго ўласнага духавенства, вельмі часта малаграматнага. Беларуская шляхта паддалася асыміляцыі, пакідаючы народ на яго ўласныя сілы. Здараліся навет часта выпадкі залежнасьці праваслаўнага і ўніяцкага духавенства ад жыдоў, якія бралі цэрквы ў арэнду. Дзяржава, якой кіравала сфанатызаваная ў езуіцкіх школах польска-каталіцкая шляхта, ня толькі ня йшла насустрэчу сваім грамадзянам, але наадварот бачыла ў слабасьці і бяссільнасьці інаверцаў сваю перамогу. Калі-ж рэлігійнае змаганьне прыймае ў Рэчыпаспалітай вельмі вострыя і жорсткія формы (XVII і XVIII ст.), дык на землях беларускіх і ўкраінскіх творыцца грунт дзеля палітычнае ігры Расеі. Чуюцца ўжо частыя звароты і просьбы ўцісканых праваслаўных аб абароне адзінавернай Расеяй. Асабліва ў ролі абаронцы выступае праваслаўны магілёўскі арцыбіскуп Юры Конійскі (Конісскі), каторы ў 1762 г. зварачаецца з скаргамі да сыноду ў Расеі, а ў 1765 г. ў Варшаве выступае перад каралём з просьбамі аб абароне праваслаўных. Таксама расейскі пасол у Варшаве князь Репнін інтэрвэньяваў у адносных польскіх уладаў, але ня бачыў магчымасьці дыплёматычнай дарогай дайсьці да паразуменыя. Так, напрыклад, у пісьме, пасланым у гэтай справе Кацярыне II, ён пісаў, між іншым, што „ніякае падзеі, без аружнага выступленьня, для ўладжаньня гэтае справа — няма“[1].

З далучэньнем да Расеі—пры першым падзеле Польшчы — бе­ларускіх земляў, на каторых было каля 100,000 р.-каталікоў, 300,000 праваслаўных і 800,000 уніятаў, расейскі ўрад сустрэўся з дзьвюма зусім новымі рэлігійнымі проблемамі: р.-каталіцтвам і вуніяй. Праваслаўная люднасьць забраных земляў не прадстаўляла вялікіх труднасьцяў для ўраду з пагляду царкоунага ўпарадкаваньня.

Пакольку Кацярына II адразу заняла выразную лінію ў адносінах за р.-каталіцкага касьцёлу і яго адміністрацыйна-канонічнага ўпарадкаваньня, патольку пытаньне вуніяцкае царквы заставалася доўга нявырашаным і няпэўным. Вуніяцкі абрад, стаўшыся пагарджаным з боку вызнаўцау «мацнейшых» рэлігіяў, як праваслаўнае, так і р.-каталіцкае, толькі ў 1839 г. быў скасаваны г. зв. актам злучэньня вуніятаў з праваслаўнаю царквой за вуніяцкага мітрапаліта Язэпа Сямашкі.

Імпэратрыца Кацярына II у сваім першым афіцыяльным „Ука­зе“ з 16 жніўня ст. ст. 1772 г. запэўняла неабмежаваную свабоду ў публічным «вызнаваньні веры». Гэтае самае паўтарала яна і ў іншых абвяшчэньнях і маніфэстах пры наступных падзелах. У адносінах да рымска-каталікоў (лаціньнікаў) загарантавала яна пutrisque ritusравы на падставе падпісанага трактату з 18 верасьня 1773 г. Здавалася-б, што падкрэсьленая гарантыя свабоды рэлігіяў (ня толькі хрысьціянскіх, але і жыдоўскае) павінна была-б дадатна адбіцца на настроях прылучанага жыхарства, прывязанага да сваіх рэлігійных традыцыяў. I запраўды пачаткова новападданыя інаверцы, асабліва каталікі, былі вельмі зьдзіўлены, што вера іх была толеравана ў но-

  1. С. Соловьевъ. „Исторія Россіи съ древнѣйшихъ временъ". Т. XXVI, стр. 432.