Старонка:Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны II і Паўлы I.pdf/21

Гэта старонка была вычытаная

навет у гісторыі і соцыёлёгіі. „Паняцьце падданства адносна свайго зьместу яшчэ не ўстаноўлена, як адналітае і агульна абязываючае“[1]. Падданства можна разумець, як: асабістае, зямельнае і судовае. На беларускіх землях было яно адналітае, хоць можна яго разглядаць з гэтых трох бакоў. Сялянства на беларуска-літоўскіх землях (як і ў Польшчы) тварыла у XVIII в. абсалютную большасьць насяленьня (каля 70 прац.). Варункі, у якіх знаходзіліся сяляне у нашым краі, былі перад падзеламі наагул падобныя да варункаў у Кароне. „У XVII і XVIII в. аграрныя адносіны у Літве зрабіліся зусім падобныя сваёй будовай да польскіх“[2].

Сяляне жылі ў каралеўскіх маёнтках, т.-з. эканоміях, на землях шляхоцкіх, духоўных і ў староствах[3]. Палажэньне сялян у каралеўшчынах і на землях духавенства было адносна лепшае, чым у шляхоцкіх валаданьнях.[4] Каралеўскія маёнткі абыймалі эканоміі: горадзенскую, оліцкую, шавельскую, берасьцейска-кобрынскую[5] і магілёўскую. Каля сярэдзіны XVIII в. абыймалі яны 5 эканоміяў, на абшарах якіх знаходзілася каля 1219 вёсак[6]. Ст. Косьцялкоўскі на падставе інвэнтароў з 1783 г. падае лічбу сялян у эканоміях на беларуска-літоўскіх землях (разам з магілёўскай эканоміяй) каля 135.000 асоб. Тут існавала права сялян на скаргу ў судох (т.-зв. рэфэрэндарскіх). Фальварковыя гаспадаркі былі заменены больш прадукцыйнымі тыпамі гаспадарак, аднак за часоў адміністраваньня ў эканоміях Антона Тызэнгаўза фальварковыя гаспадаркі ізноў былі вернены. Гэта было выяўленьнем нарастаньня ў зямляробстве капіталізму. Сялянства было наагул з гэтае зьмены нездаволена і падыймала часта бунты (бунт у Шаўлях у 1769 г., крывава здушаны). Перад падзеламі такім чынам і ў каралеўскіх валаданьнях пала­жэньне сялян значна пагоршылася. На землях духавенства падданыя ня мелі праўнае апекі, але палажэньне іх там было ня гэткае цяжкое, як у валаданьнях шляхты, дзе запраўды „цьвіла“ паншчына. На беларуска-літоўскіх землях шляхціц аднак ня меў права ѵіtае ас necis (У Польшчы права гэтае было адабрана ў шляхты ў 1768 г.).

Былі роблены спробы паляпшэньня быту сялян шляхам унармаваньня праўных адносінаў у гэтым пытаньні. Аднак грунтоўных зьмен перад падзеламі Польшчы мы ў гэтай галіне ня бачым. Канстытуцыя 3-га мая зьмяшчала толькі кароценькі разьдзел аб сялянах. Сказана там было, што селянін бярэцца „пад апеку права і краёвага ўраду“, але гэта — агульныя словы, якія ня мелі ніякага бліжэйшага рэальнага значэньня. Рэальна адчуваў селянін зьмены да лепшага знутра—ад тае часткі асьвечанае шляхты, якая (пад уплывам

  1. J Rutkowski „Poddanstwo wloscian w XVIII w. w Polsce i niektorych innych krajach Europy“. Poznan, 1921. Стр. 12
  2. Wl. Grabski. „Historja wsi w Polsce“ Warszawa, 1929 Стр. 142
  3. Як падае Т Корзон, у 1791 г. у каралеўшчынах было сялян 193.000, у ста­роствах (разам з местамі) 53 995, на землях духавенства 921,300, на землях шляхты каля 3½ мільёнаў. (Гл. Korzon. „Wewnetrzne dzieje Polski za Stanislawa Augusta“. Warszawa. 1897, т. I, стр. 350)
  4. St. Lubicz, op. cit.
  5. Да XVIII в. яны тварылі самастойныя эканоміі
  6. St. Koscialkowski, „Ze studjow nad dziejami ekonomji krolewskich na Litwie“. (Гадавік „T-wa Przyjaciol Nauk w Wilnie“ з 1914 г.); там-жа мала эканоміяў.