ныя запрапасьціцца ў вечнае рабства, з каторага выхаду ніколі ня знойдзем ні мы, ні тыя, што пасьля нас гэта рабства ў спадчыне атрымаюць. Ці вѐдаеш, мамка, гэта?
МАРЫЛЯ. Нічога я, дзе́ткі, ня ве́даю, але як праз сон дагадваюся чаго ты хочаш. На сваю і вашу нядолечку такі ты ўдаўся. Не здарма з гэтага людзі старыя нічога добрага не варажылі ні табе́, ні бацьком тваім, ох, не здарма! (Пауза). Апомніся, сынок! Падумай, адпусьціся, выкінь гордасьць з сэрца і паслухай маткі! Ве́дай, што матка родная да зрады дзяце́й сваіх не давядзѐ. Ня хочаш сам к ім ісьці — я пайду, мне́ старой усё ўвойдзе. Яны не адмовяць нашай просьбе, ды на Зоську ласку маюць.
СЫМОН. О, каб іх зямля не насіла з гэтакай іхняй ласкай! (Уходзе Незнаёмы — з вѐхай).
ЗЬЯВА IV.
ТЫЯ-Ж і НЕЗНАЕМЫ.
ДАНІЛКА (утаропіўшыся ў старану). А гэта хто яшчэ такі за прарок з ве́хай?
НЕЗНАЕМЫ (гавора найбале́й зварочаваючыся да Сымона). Тыдні тры таму назад я ў вас быў, добрыя людзі, толькі дома ўсіх не застаў — адна сястра была… Цяпе́р ізноў прыходжу з тым самым.
СЫМОН. А! гэта вы мусіць той самы, аб каторым Зоська гаварыла? На не́йкі сход людзей склікаеце?
НЕЗНАЕМЫ. Але, але! На вялікі сход! Пара ўжо і табе́, браце мой, з свайго гнязда зьнімацца!
МАРЫЛЯ. Наша гняздо раскідана.
НЕЗНАЕМЫ. Суд твой, мне́ казалі, сягоньня кончыўся, цяпе́р ты вольны, як птушка — нішто цябе́ ня вяжа.
МАРЫЛЯ. Якто — нішто ня вяжа? А я — маці яго, а малыя гэтыя, каторых павінен памагчы мне́ гадаваць і ў людзі вывесьці?..
НЕЗАЕМЫ (ня слухаючы). Годзе нацягаліся твае́ дзяды і прадзеды ношкі непасільнай! Выбіла