Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/100

Гэта старонка не была вычытаная

нахілу не адчуваў, а вершаў проста баяўся. — Гэта незразумела, як вершы, — часта гаварыў ён, і, у сцвярджэнне сваіх слоў, прыводзіў наступныя радкі паэта Айбулата:

"И до конца печальных дней
Ни гордый опыт, ни рассудок
Не изомнут рукой своей
Кровавых жизни незабудок".

Александра Паўлаўна трывожна пазірала на свайго брата, але не турбавала яго запытаннямі. Экіпаж пад'ехаў да ганка. "Ну, — падумала яна, — слава богу, Лежнёў..." Слуга ўвайшоў і паведаміў аб прыездзе Рудзіна.

Валынцэў кінуў кнігу на падлогу і падняў галаву.

— Хто прыехаў? — спытаў ён.

— Рудзін, Дзімітры Нікалаіч, — паўтарыў слуга.

Валынцэў устаў.

— Прасі, — праказаў ён: — а ты, сястра, — дадаў êн, звярнуўшыся да Александры Паўлаўны: — пакінь нас.

— Але чаму-ж? — пачала яна.

— Я ведаю, — перапыніў ён запальчыва: — я прашу цябе.

Увайшоў Рудзін. Валынцэў холадна пакланіўся яму, стоячы пасярод пакоя, і не працягнуў яму рукі.

— Вы мяне не чакалі, прызнайцеся, — пачаў Рудзін і паклаў капялюш на акно.

Губы яго злёгку дрыжэлі. Яму было нязручна, але ён стараўся захаваць сваё замяшанне.

— Я вас не чакаў, праўда, — адказаў Валынцэў: — я хутчэй, пасля ўчарайшага дня, мог чакаць каго-небудзь-з даручэннем ад вас.

— Я разумею, што вы хочаце сказаць, — прака-