Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/103

Гэта старонка не была вычытаная

Валынцэў вымушана зарагатаў.

— Дзякую за давер'е! — усклікнуў ён: — хаця, прашу заўважыць, я не жадаў ні ведаць вашай тайны, ні сваёй вам выдаць, а вы ёю распараджаецеся, як сваім дабром. Але, дазвольце: вы гаворыце, як-бы ад вас абаіх. Значыць, я магу меркаваць, што Наталья Алексееўна ведае пра ваш візіт і мэту гэтага візіта?

Рудзін крыху збянтэжыўся.

— Не, я не сказаў Натальі Алексееўне майго намеру; але, я ведаю, яна падзяляе мае думкі.

— Усё гэта добра, — загаварыў, памаўчаўшы крыху, Валынцэў і забарабаніў пальцамі па шкле: — хаця, прызнацца, было-б значна лепей, каб вы паменей мяне паважалі. Мне, праўду сказаць, ваша павага ні на якое ліха не трэба; але чаго-ж вы цяпер хочаце ад мяне?

— Я нічога не хачу... альбо, не! Я хачу аднаго: я хачу, каб вы не лічылі мяне няшчырым і хітрым чалавекам, каб вы зразумелі мяне... Я спадзяюся, што вы цяпер ужо не можаце сумнявацца ў маёй шчырасці... Я хачу, Сергей Паўлыч, каб мы развіталіся сябрамі... Каб вы, па-ранейшаму, працягнулі мне руку...

І Рудзін наблізіўся да Валынцэва.

— Прабачайце мяне, шаноўны васпане, — праказаў Валынцэў, абярнуўшыся і адступіўшы крок назад: — я гатоў аддаць поўную справядлівасць вашым намерам, усё гэта добра, дапусцім, нават высока, але мы людзі простыя, ядзім пернікі няпісаныя, мы не ў сілах сачыць за ўзлётам такіх вялікіх розумаў, як у вас... Што вам здаецца шчырым, нам здаецца навязным і няскромным... Што для вас проста і зразумела, для нас заблытана і цёмна... Вы выхваляецеся тым, што мы захоўваем: дзе-ж нам зразумець вас! Прабачайце