Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/108

Гэта старонка не была вычытаная

яго закінулі. Толькі па роўным і плоскім дне яру некалі зацягнутым тлустым глеем, ды па рэштках плаціны можна было здагадацца, што тут быў пруд. Тут-жа стаяла сяліба. Яна даўным дауно знікла. Дзве вялізныя сосны нагадвалі пра яе, вецер вечна шумеў і хмура гудзеў у іх высокай, рэдкай зеляніне... У народзе хадзілі таямнічыя чуткі пра страшнае злачынства, нібыта зробленае каля іх кораняў; гаварылі таксама, што ні адна з іх не ўпадзе, не прычыніўшы каму-небудзь смерці; што тут раней стаяла трэцяя сасна, якая ў навальніцу павалілася і задушыла дзяўчынку. Усё месца каля старога млына лічылася нячыстым; пустое і голае, але глухое і хмурае нават у сонечны дзень — яно здавалася яшчэ больш змрочным і глухім ад блізкасці старога дубовага леса, даўно вымершага і засохшага. Рэдкія шэрыя сучастоі вялізных дрэваў узвышаліся нейкімі хмурнымі прывідамі над нізкай пораслю кустоў. Жудасна было тлядзець на іх: здавалася, элыя старыя великаны сышліся і замышляюць нешта нядобрае. Вузкая, ледзь пратаптаная сцежка вілася у баку. Без асаблівай патрэбы ніхто не праходзіў міма Аўдзюхіна пруда. Наталья з намерам выбрала такое самотнае месца. Да яго ад дома Дар'і Міхайлаўны было не больш поўвярсты.

Сонца ўжо даўно ўстала, калі Рудзін прышоў да Аўдзюхіна пруда; але невясёлая была раніца. Хмары млечнага колеру скрозь пакрывалі ўсё неба; вецер хутка гнаў іх з свістам і скавытаннем. Рудзін пачаў хадзіць узад і ўперад па плаціне, пакрытай чэпкім лопухам і счарнелай крапівой. Ён не быў спакойны. Гэтыя спатканні, гэтыя новыя адчуванні займалі, але і хвалявалі яго, асабліва пасля ўчарашняй запіскі. Ён-бачыў, што развязка набліжалася, і ў глыбіні засмучаўся духам, хаця