Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/112

Гэта старонка не была вычытаная

— На якое запытанне?

— Як вы думаеце, што нам трэба цяпер рабіць?

— Што нам рабіць адказаў Рудзін: — зразумела пакарыцца.

— Пакарыцца, — павольна праказала Наталья і губы яе пабялелі.

— Пакарыцца лёсу, — гаварыў Рудзін. — Што-ж рабіць! Я вельмі добра ведаю, як гэта горка, цяжка, балюча; але падумайце самі, Наталья Алексееўна, я бедны... Праўда, я магу працаваць; але калі-б я быў нават багаты чалавек, ці зможаце вы перанесці цяжкую разлуку з вашай сям'ёй, гнеў вашай мацеры?.. Не, Наталья Алексееўна! Пра гэта і думаць няма чаго. Відаць, нам не суджана было жыць разам, і тое шчасце, пра якое я марыў, не для мяне!

Наталья раптам закрыла твар рукамі і заплакала. Рудзін наблізіўся да яе.

— Наталья Алексееўна! любая Наталья! — загаварыў ён палка: — не плачце, на ўсё святое, не мучце мяне, супакойцеся...

Наталья падняла галаву.

— Вы мне кажаце, каб я супакоілася, — пачала яна, і вочы яе заблішчэлі скрозь слёзы: — я не пра тое плачу, пра што вы думаеце... Мне не тое балюча: мне балюча тое, што я ў вас ашукалася.... Як! Я прыхожу да вас за парадай і ў які момант, і першае вашае слова: пакарыцца. Пакарыцца! Так вось як вы прыстасоўваеце на справе вашыя разважанні пра свабоду, пра ахвяры, якія...

Яе голас перарваўся.

— Але, Наталья Алексееўна, пачаў збянтэжаны Рудзін: — успомніце... я не адмаўляюся ад слоў маіх... толькі...

— Вы пыталі мяне, — зноў загаварыла яна з новай сілай: — што я адказала маей мацеры,