Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/132

Гэта старонка не была вычытаная

яе спатканні з Рудзіным, яна не столькі разгневалася, сколькі здзівілася таму, як магла разважлівая Наталья адважыцца на такі ўчынак. Але калі яна яе паклікала да сябе і ўзялася сварыцца на яе — зусім не так, як-бы належыла чакаць ад еўрапейскай жанчыны, а даволі крыкліва і непрыгожа — цвёрдыя адказы Натальі, рашучасць яе ўзрокаў і жэстаў, збянтэжылі, нават спалохалі Дар'ю Міхайлаўну.

Раптоўны, таксама не зусім зразумелы, ад'езд Рудзіна зняў вялікі цяжар з яе сэрца, але яна чакала слёз, істэрычных прыпадкаў... Вонкавая спакойнасць Натальі ізноў збіла яе з толку.

— Ну, што, дзіця, — пачала Дар'я Міхайлаўна: як ты сёння?

Наталья паглядзела на сваю маці.

— Ён-жа паехаў... твой прадмет. Ты не ведаеш, чаму ён так хутка сабраўся?

— Мамуня! — загаварыла Наталья ціхім голасам: — даю вам слова, што, калі вы самі не будзеце спамінаць пра яго, ад мяне вы ніколі нічога не пачуеце.

— Значыць, ты прызнаешся, што была вінавата перад мною?

Наталья апусціла галаву і паўтарыла:

— Вы ад мяне ніколі нічога не пачуеце.

— Ну, глядзі ж! — сказала з усмешкай Дар'я Міхайлаўна. — Я табе веру. А трэцяга дня, памятаеш ты, як... Ну, не буду. Скончана, вырашана і пахавана... Ці-ж не праўда? Вось, я зноў цябе пазнаю; а то-ж я зусім была ўтупік прышла. Ну, пацалуй-жа мяне, мая разумніца!..

Наталья паднесла руку Дар'і Міхайлаўны да сваіх губ, а Дар'я Міхайлаўна пацалавала яе ў нахіленую галаву.

— Слухайся заўсёды маіх парад, не забывай,