Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/134

Гэта старонка не была вычытаная

чэй бяссонных, утомных хваляванняў, але яна была маладая — жыццё толькі што пачыналася для яе, а жыццё раней ці пазней сваё возьме. Які-б удар ні ўразіў чалавека, ён у той-жа дзень, ад сілы на другі, — прабачце на слова, — пад'есць, і вось вам ужо першае суцяшэнне...

Наталья гаравала цяжка, яна зазнала гора ўпершыню... Але першае гора, як першае каханне, не паўтараецца, — і слава богу!

XII

Прайшло каля двух год. Надышлі першыя дні мая. На балконе свайго дома сядзела Александра Паўлаўна, але ужо не Ліпіна, а Лежнёва; яна больш года, як вышла замуж за Міхайла Міхайлыча. Яна, па-ранейшаму, была слаўная, толькі папаўнела за апошні час. Перад балконам, ад якога ў сад вялі ступенькі, расхаджвала карміліца з чырвонашчокім дзіцём на руках, у белай шынельцы і з белым пампонам на капелюшы. Александра Паўлаўна час ад часу пазірала на яго. Дзіця не пішчэла, з важнасцю смактала свой палец і спакойна пазірала вакол. Годны сын Міхайла Міхайлыча ўжо выяўляўся ў ім.

Каля Александры Паўлаўны сядзеў на балконе стары наш знаёмы, Пігасаў. Ён прыкметна пасівеў з таго часу, як мы развіталіся з ім, згорбіўся, схудзеў і шыпеў, калі гаварыў: адзін пярэдні зуб у яго вываліўся; шыпенне надавала яшчэ больш злоснасці яго размовам... Злосць не змяншалася ў ім з гадамі, але жарты яго прытупляліся, і ён усё часцей паўтараўся. Міхайла Міхайлыча не было дома; яго чакалі к чаю. Сонца ўжо села. Там, дзе яно закацілася, паласа бледна-залатога, лімоннага колеру цягнулася ўсцяж небасхілу; на