Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/140

Гэта старонка не была вычытаная

Бесперастанку развіваючыся ды развіваючыся (гэтыя людзі ўсё развіваюцца; іншыя, напрыклад, проста спяць, або ядуць — а яны знаходзяцца ў стане развіцця спання або яды; ці-ж не так, п. Басістаў? — Басістаў нічога не адказаў)... Такім чынам, развіваючыся ўвесь час, Рудзін дайшоў, шляхам філасофіі, да таго вываду, што яму належыць закахацца. Пачаў ён шукаць прадмет, варты такога дзіўнага вываду. Фартуна яму ўхмыльнулася. Пазнаёміўся ён з адной францужанкай прыгожанькай мадысткай. Рэч адбывалася ў адным нямецкім горадзе, на Рэйне, заўважце. Пачаў ён хадзіць да яе, насіць ёй розныя кнігі, гаварыць ёй пра прыроду і Гегеля. Можаце сабе ўявіць становішча мадысткі? яна лічыла яго за астранома. Аднак, вы ведаеце, малы ён сабой нішто; ну — чужаземец, рускі — упадабаўся. Вось, нарэшце, прызначае ён спатканне, і вельмі паэтычнае спатканне: у гандоле на рэчцы. Францужанка згадзілася: прынадзелася лепей і паехала з ім у гандоле. Так яны каталіся гадзіны дзве. Чым-жа, вы думаеце, займаўся ён увесь гэты час? Гладзіў францужанку па галаве, задуменна глядзеў у неба і некалькі разоў паўтарыў, што адчувае да яе бацькаўскую пяшчотнасць. Францужанка звярнулася дадому раз'юшаная, і сама потым усё расказала Терлахаву. Вось які ён чалавек!

І Пігасаў засмяяўся.

— Вы стары цынік! — заўважыла з прыкрасцю Александра Паўлаўна: — а я болей і болей пераконваюся ў тым, што пра Рудзіна нават тыя, якія яго лаюць, нічога благога сказаць не могуць.

— Нічога благога? Змілуйцеся! а яго вечнае жыццё на чужы кошт, яго пазыкі... Міхайла Міхайлыч? Ён-жа і ў вас, напэўна, пазычаў.

— Паслухайце, Афрыкан Семёныч! — пачаў Лежнеў,