Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/143

Гэта старонка не была вычытаная

Расія без кожнага з нас абыйсціся можа, але ніхто з нас без яе не можа абыйсціся. Гора таму, хто гэта думае, два разы большае гора таму, хто сапраўды без яе абыходзіцца! Космапалітызм — глупства, космапаліт — нуль, горш за нуль; без народнасці ні мастацтва, ні праўды, ні жыцця, нічога няма. Без фізіяноміі няма нават ідэальнага твара; толькі пошлы твар магчымы без фізіяноміі. Але зноў-такі скажу, гэта не віна Рудзіна: гэта яго лёс, лёс горкі і цяжкі, за які мы ужо вінаваціць яго не будзем. Нас-бы вельмі далёка завяло, калі-б мы хацелі разабраць, чаму ў нас з'яўляюцца Рудзіны. Але за тое, што у ім ёсць добрага, будзем-жа яму удзячны. Гэта лягчэй, як быць несправядлівым да яго, а мы былі да яго несправядлівы. Караць яго не наша справа, ды і не патрэбна: ён сам сябе пакараў куды больш жорстка, як заслугоўваў... І дай бог, каб няшчасце вытруціла з яго ўсё благое і пакінула ў ім адно добрае! П'ю за здароўе Рудзіна! П'ю за здароўе таварыша маіх лепшых гадоў, п'ю за маладосць, за яе надзеі, за яе імкненні, за яе даверлівасць і сумленнасць, за ўсё тое, з чаго і ў дваццаць год біліся нашыя сэрцы, і лепш за што мы, усё такі, нічога не даведаліся і не даведаемся ў жыцці... П'ю за цябе, залатая пара, п'ю за здароўе Рудзіна!

Усе чокнуліся з Лежнёвым. Басістаў згарача ледзь не пабіў сваю шклянку і асушыў яе ўраз, а Александра Паўлаўна паціснула Лежнёву руку.

— Я, Міхайла Міхайлыч, і не падазраваў, што вы так красамоўны, — заўважыў Пігасаў: — бадай што за самога Рудзіна не горш; нават мяне праняло.

— Я зусім не красамоўны, — адказаў Лежнёў не без прыкрасці: — а вас, я думаю праняць не жарты. Аднак, досыць пра Рудзіна, давайце гаварыць пра што-небудзь іншае... Што... як яго?.. Пандалеўскі