Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/147

Гэта старонка не была вычытаная

цаці год, або жыцця іграка". На голас яго з'явіўся сматрыцель, заспаны (дарэчы — ці бачыў хто-небудзь сматрыцеля не заспанага?) і, не чакаўшы нават запытання Рудзіна, вялым голасам абвясціў, што коней няма.

— Як-жа вы кажыце, што коней няма — праказаў Рудзін: — а нават не ведаеце, куды я еду? Я сюды на абыватальскіх прыехаў.

— У нас нікуды коней няма, — адказаў сматрыцель. — А вы куды едзеце?

— У ...ск.

— Няма коней, — паўтарыў загадчык і вышаў вон.

Рудзін з прыкрасцю падышоў да акна і кінуў шапку на стол. Ён не дужа змяніўся, але пажаўцеў за апошнія два гады; срэбраныя ніці заблішчэлі дзе-ні-дзе ў чупрыне, і вочы, усё яшчэ прыгожыя, нібыта сацмелі, дробныя зморшчыны, сляды горкіх і трывожных пачуццяў, ляглі каля губ, на шчоках, на скронях.

Вопратка на ім была зношаная і старая, і бялізны не прыкмячалася нідзе. Час яго красавання відаць прайшоў: ён, як кажуць садоўнікі, пайшоў у семя.

Ён узяўся чытаць надпісы па сценах... вядомая забава пакутуючых з нуды вандраўнікоў... раптам дзверы зарыпелі і ўвайшоў сматрыцель.

— Коней у ...ск няма, і доўга яшчэ не будзе, — загаварыў ён: — а вось у ...оў ёсць зваротныя.

— У...оў? — праказаў Рудзін. — Ды што вы! гэта мне зусім не па дарозе. Я еду у Пензу, а ...оў ляжыць, здаецца, у напрамку да Тамбова.

— Што-ж? Вы з Тамбова можаце тады праехаць, або з ...ова як-небудзь звароціце.

Рудзін падумаў.

— Ну, хіба што, — праказаў ён, нарэшце, — зага-