Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/148

Гэта старонка не была вычытаная

дайце залрэгчы коней. Мне ўсё роўна; паеду ў Тамбоў.

Коней неўзабаве падалі. Рудзін вынес свой чамаданчык, узлез на фурманку, сеў, панурыўся па-ранейшаму. Было штосьці бездапаможнае і сумна-пакорлівае ў яго нахіленай постаці... І тройка пацягнулася павольнай рыссю, адрывіста пабразгваючы званочкамі.

ЭПІЛОГ

Мінула яшчэ некалькі год.

Быў асенні халодны дзень. Да ганка галоўнай гасцініцы губернскага горада С...а пад'ехала дарожная каляска; з яе, злёгку падцягваючыся і крэкчучы, вылез чалавек яшчэ не стары, але ўжо паспеўшы набыць тую паўнату, якую звычайна называюць паважнай. Падняўшыся па сходнях на другі паверх, ён спыніўся каля ўваходу ў шырокі калідор, і, не бачачы нікога перад сабою, гучным голасам спытаў сабе нумар. Дзверы недзе стукнулі, з-за нізкіх шырмачак выскачыў даўжэзны лёкай і пайшоў уперад спяшлівай бакавой хадою, мільгаючы ў поўзмроку калідора зашмальцаванай спіною і падварочанымі рукавамі. Увайшоўшы ў нумар, праезджы зараз-жа скінуў з сябе шынель і шаль, сеў на канапу і, абапёршыся ў калені кулакамі, спачатку паглядзеў вакол, як-бы спрасонку, потым загадаў паклікаць свайго слугу. Лёкай зрабіў невыразны жэст і знік. Праезджы гэты быў ні хто іншы, як Лежнёў. Рэкруцкі набор выклікаў яго з вёскі ў С...

Слуга Лежнёва, хлапец малады, курчавы і чырвонашчокі, у шэрай шынелі, падперазанай сінім паяском, і мяккіх валенцах, увайшоў у пакой.