Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/153

Гэта старонка не была вычытаная

не ўмеў, толькі паводзіў выразна вачыма і значна пакачваў галавою. Я, браце, не сустракаў бяздарней і бядней за яго прыроды... у Смаленскай губерні ёсць такія мясціны — пясок і болей нічога, ды зрэдку трава, якую ні адна скаціна есці не будзе. Нічога яму ў рукі не давалася — усё так і паўзло ад яго прэч, падалей; а вар'яцтва яшчэ яго ў тым заключалася, каб усё лёгкае рабіць цяжкім. Калі б гэта залежала ад яго распараджэнняў, у яго-бы людзі елі пяткамі, сапраўды. Работаў, пісаў і чытаў ён няўтомна. Ён хадзіў за навукай з нейкай упартай настойлівасцю, з цярплівасцю страшнай; ганарлівасць у ім была вялізная, і характар ён меу жалезны. Ён жыў адзін і меў славу дзівака. Я пазнаёміўся з ім... ну, і спадабаўся яму. Я, прызнаюся, хутка яго зразумеў; але стараннасць яго мяне кранула. Да таго-ж, уладаў ён такімі сродкамі, столькі можна было праз яго зрабіць дабра, прынесці карысці сапраўднай... Я пасяліўся ў яго і паехаў з ім, нарэшце, у яго вёску. Планы, браце, у мяне былі аграмадныя: я марыў пра розныя ўдасканаленні, навіны.

— Як у Ласунскай, памятаеш, — заўважыў Лежнёў з дабрадушнай усмешкай.

— Якое! там я ведаў у душы, што з слоў маіх нічога не выйдзе; а тут... тут зусім інакшае поле адкрывалася перада мною... Я навëз з сабою агранамічных кніг... праўда, я да канца не прачытаў ніводнай... Ну, і прыступіў да справы. Спачатку яно не пайшло, як я і чакаў, а потым яно нібыта і пайшло. Мой новы сябра ўсё памоўчваў, ды пазіраў, не перашкаджаў мне. г. зн. да пэўнай ступені не перашкаджаў мне. Ён прымаў мае прапановы і выконваў іх, але з упартасцю, туга, з захаванай недаверлівасцю, і ўсё гнуў на сваё. Ён надзвычай даражыў кожнай