Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/161

Гэта старонка не была вычытаная

майго лёсу... Чаму ўсё гэта? Вырашы мне гэту загадку!

— Загадку! — паўтарыў Лежнёў. — Так, гэта праўда. Ты і для мяне быў заўсёды загадкай. Нават у маладосці, калі, бывала, пасля якога-небудзь дробнага праступку, ты раптам загаворыш так, што сэрца ўскалынецца, а там зноў пачнеш... ну, ты ведаеш, што я хачу сказаць... нават тады я цябе не разумеў: вось таму-ж я і разлюбіў цябе... Сіл у табе так многа, імкненне да ідэала такое няўтомнае.

— Словы, усё словы! Справы не было! — перапыніў Рудзін.

— Справы не было! Якія ж справы...

— Якія справы? Сляпую бабку і ўсю яе сям'ю сваёю працай пракарміць, як, памятаеш, Пражэнцаў... Вось табе і справа...

— Так; але добрае слова — таксама справа.

Рудзін паглядзеу моўчкі на Лежнева і ціха пакачаў галавой.

Лежнёў хацеў быў нешта сказаць і правёў рукою па твары.

— Значыць, ты едзеш у вёску? — спытаў ён нарэшце.

— У вёску.

— Ды хіба ў цябе засталася вёска?

— Там нешта такое засталося. Дзве душы з паловаю. Куток ёсць, дзе памерці. Ты, мабыць, думаеш у гэты момант: „І тут не абышоўся без фразы!“ Фраза, праўда, мяне згубіла, яна заела мяне, я да канца не мог ад яе адчапіцца. Але тое, што я сказаў, не фраза. Не фраза, браце, гэтыя белыя валасы, гэтыя зморшчыны; гэтыя прадраныя локці — не фраза. Ты заўжды быу строгі да мяне, і ты быў справядлівы; але не да строгасці цяпер, калі ўжо ўсе скончана, і алівы ў лампадзе няма, і сама лампада пабіта, і вось, вось,