Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/162

Гэта старонка не была вычытаная

зараз пагасне агонь... Смерць, браце, павінна памірыць нарэшце...

Лежнёў ускочыў.

— Рудзін! — усклікнуў ён: — навошта ты мне гэта гаворыш? Чым я заслужыў гэта ад цябе? Што я за суддзя такі, і што-б я быў за чалавек, калі-б я, убачыўшы твае ўпалыя шчокі і зморшчыны, мог сказаць сам сабе слова: фраза? Ты хочаш ведаць, што я думаю пра цябе? Калі ласка! Я думаю: вось чалавек... з яго здольнасцямі, чаго б ён не мог дасягнуць, якімі зямнымі выгодамі не ўладаў-бы цяпер, калі-б захацеў!.. а я сустракаю яго галоднага, без прытулку...

— Я выклікаю ў цябе жаль, — праказаў глуха Рудзін.

— Не, ты памыляешся. Ты павагу ва мне выклікаеш — вось што. Хто табе перашкаджаў праводзіць гады за гадамі ў гэтага памешчыка, твайго прыяцеля, які, я цвёрда упэўнен, калі-б ты толькі захацеў пад яго падладжвацца, усталяваў-бы твае становішча, Чаму ты не мог ужыцца ў гімназіі, чаму ты-дзіўны чалавек! — з якімі б замерамі ні пачынаў справу, штораз абавязкова канцаў яе тым, што ахвяроўваў сваю асабістую карысць, не пускаў карэнняў у няўдзячную глебу, якая-б яна тлустая ні была?

— Я нарадзіўся перакаці-полем, — сказаў Рудзін, з сумнай усмешкай. — Я не магу застанавіцца.

— Гэта праўда; але ты не можаш застанавіцца не таму, што ў цябе чарвяк жыве, як ты сказаў мне спачатку... Не чарвяк у цябе жыве, не дух гультайскага непакою: агонь замілавання да праўды ў табе гарыць і відаць, не гледзячы на ўсе твае няўдачы, ён гарыць у табе мацней, як ва многіх, якія нават не лічаць сябе за эгаістаў, а цябе, мабыць, называюць інтрыганам. Ды я