Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/179

Гэта старонка не была вычытаная

словы нічога не значаць, — я жадаю ведаць ваш погляд. Аднак, я думаю, лепей пасля.

— Навошта-ж пасля? — умяшалася Мар‘я Дзімітраўна: — чаму-ж не цяпер?

— Слухаю-с, — праказаў Паншын з нейкай светлай і салодкай усмешкай, якая ў яго і з‘яўлялася і знікала раптам, — падсунуў каленкам крэсла, сеў за фартэп‘яна і, узяўшы некалькі акордаў, запяяў, выразна аддзяляючы словы, наступны раманс:

„Луна плывет высоко над землею
Меж бледных туч;
Но движет с вышины волной морскою
Волшебный луч.
Моей души тебя признало море
Своей луной,
И движется — и в радости, и в горе —
Тобой одной.
Тоской любви, тоской немых стремлений
Душа полна;
Мне тяжело… но ты чужда смятений,
Как та луна“.

Другі куплет быў прапяяны Паншыным з асаблівым выяўленнем і сілай; у бурным акампаніменце чуліся пералівы хваляў. Пасля слоў: „мне цяжка“… ён уздыхнуў злёгку, апусціў вочы і панізіў голас — morendo[1]. Калі ён скончыў, Ліза пахваліла матыў, Мар‘я Дзімітраўна сказала: чароўна, — а Гедэонаўскі нават крыкнуў: захапляюча! і паэзія і гармонія аднолькава захапляючыя!.. Леначка з дзіцячым усхваленнем паглядзела на песняра. Словам, усім прысутным вельмі спадабаўся твор маладога дылетанта; але за дзвермі гасцінай у прыхожай стаяў толькі што прышоўшы ўжо стары чалавек, якому, мяркуючы па выразу яго панурыстага твару і руху плеч, раманс Паншына,

  1. Заміраючы (іт.).