Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/180

Гэта старонка не была вычытаная

хаця і вельмі слаўны, не даставіў прыемнасці. Пачакаўшы крыху і змахнуўшы пыл з ботаў грубай насавой хусткай, чалавек гэты раптам прыжмурыў вочы, хмура сціснуў губы, сагнуў сваю і без таго сутулую спіну і паволі ўвайшоў у гасціную.

— А! Хрыстафор Фёдарыч, добры дзень! — усклікнуў раней за ўсіх Паншын і хутка ўскочыў з крэсла. — Я і не падазраваў, што вы тут, — я-б пры вас нізавошта не адважыўся спяваць свой раманс. Я ведаю, вы не аматар лёгкай музыкі.

— Я не слухаль, — праказаў дурной расійскай мовай увайшоўшы чалавек і, прывітаўшыся з усімі, няўдала спыніўся сярод пакоя.

— Вы, мось‘ё Лем, — сказала Мар‘я Дзімітраўна: — прышлі даць лекцыю музыкі Лізе?

— Не, не Лісафет Міхайлаўне, а Елен Міхайлаўне.

— А! Ну, што-ж — добра. Леначка, ідзі наверх з п. Лемам.

Стары пайшоў-быў услед за дзяўчынкай, але Паншын спыніў яго.

— Не адыходзьце пасля лекцыі, Хрыстафор Фёдарыч, — сказаў ён: — мы з Лізаветай Міхайлаўнай сыграем бетховенскую санату ў чатыры рукі.

Стары прамармытаў сабе нешта пад нос, а Паншын прадаўжаў па-нямецку, дрэнна вымаўляючы словы:

— Мне Лізавета Міхайлаўна паказала духоўную кантату, якую вы ёй паднеслі, — надзвычайная рэч! Вы, калі ласка, не думайце, што я не ўмею цаніць сур‘ёзную музыку, — наадварот: яна часам нудная, але вельмі карысная.

Стары пачырванеў да вушэй, кінуў ускосны зірк на Лізу і спешна вышаў з пакоя.

Мар‘я Дзімітраўна папрасіла Паншына паўтарыць