Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/181

Гэта старонка не была вычытаная

раманс; але ён абвясціў, што не жадае абражаць вушэй вучонага немца, і прапанаваў Лізе заняцца бетховенскай санатай. Тады Мар‘я Дзімітраўна ўздыхнула і з свайго боку прапанавала Гедэонаўскаму прайсціся з ёй па садзе. — Мне хочацца, — сказала яна, — яшчэ пагаварыць і парадзіцца з вамі аб бедным нашым Федзе — Гедэонаўскі ўхмыльнуўся, пакланіўся, узяў двума пальцамі свой капялюш з акуратна пакладзенымі на ім пальчаткамі і вышаў разам з Мар‘яй Дзімітраўнай. У пакоі засталіся Паншын і Ліза; яна дастала і адкрыла санату; абое моўчкі селі за фартэп‘яна. — Зверху даносіліся слабыя гукі гам, якія іграла няпэўнымі пальчыкамі Леначка.

V

Хрыстафор Тэадор Готліб Лем нарадзіўся ў 1786 годзе, у каралеўстве Саксонскім, у горадзе Хемніцы, ад бедных музыкантаў. Бацька яго іграў на валторне, маці на арфе; сам ён ужо на пятым годзе практыкаваўся на трох розных інструментах. Васьмі год ён асірацеў, а з дзесяці пачаў зарабляць сабе кавалак хлеба сваім мастацтвам. Ён доўга вёў вандроўнае жыццё, іграў усюды — і ў шынках, і на кірмашах, і на сялянскіх вяселлях, і на балах; нарэшце папаў у аркестр і, падымаючыся ўсё вышэй і вышэй, дасягнуў дырыжорскага месца. Выканаўца ён быў досыць слабы, але музыку ведаў грунтоўна. На дваццаць восьмым годзе перасяліўся ён у Расію. Яго выпісаў нейкі магнат, які сам не выносіў музыкі, але трымаў аркестр з чванства. Лем пражыў у яго год сем у якасці капельмайстра і адышоў ад яго з пустымі рукамі, пан збанкрутаваў, хацеў даць яму на сябе вексель, але пасля адмовіў яму і ў гэтым, — словам, не за-