Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/184

Гэта старонка не была вычытаная

благія думкі і земныя надзеі“. — На загалоўным лісце, вельмі старанна напісаным і нават размаляваным, стаяла: „Толькі святыя справядлівы. Духоўная кантата. Напісана і прысвечана панне Елізавеце Каліцінай, маёй любай вучаніцы, яе настаўнікам, Х. Т. Г. Лемам“. Словы: „Толькі святыя справядлівы“ і „Елізавеце Каліцінай“ былі акружаны праменнямі. Знізу было прыпісана: „Для вас адных, für Sie allein“ — Вось таму Лем і пачырванеў і зірнуў скоса на Лізу; яму было вельмі балюча, калі Паншын загаварыў пры ім аб яго кантаце.

VI

Паншын гучна і рашуча ўзяў першыя акорды санаты (ён іграў другую руку), але Ліза не пачынала сваёй партыі. Ён спыніўся і паглядзеў на яе. Вочы Лізы, проста на яго накіраваныя, выяўлялі непрыемнасць; губы яе не ўсміхаліся, увесь твар быў строгі, амаль смутлівы.

— Што з вамі? — запытаў ён.

— Чаму вы не стрымалі свайго слова? — спытала яна. — Я вам паказала кантату Хрыстафора Фёдарзвіча з тою ўмовай, каб вы не гаварылі яму пра яе.

— Вінават, Лізавета Міхайлаўна, — да рэчы прышлося.

— Вы яго засмуцілі — і мяне таксама. Цяпер ён і мне давяраць не будзе.

— Што-ж зробіце, Лізавета Міхайлаўна! З самага маленства не магу бачыць раўнадушна немца; так і падбухторвае мяне яго паддражніць.

— Што вы гэта кажаце, Владзімер Нікалаіч! Гэты немец, бедны, адзінокі, забіты чалавек — і вам яго не шкада? Вам хочацца дражніць яго?

Паншын збянтэжыўся.