Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/189

Гэта старонка не была вычытаная

правіла), Лем прайшоў міма і знікнуў за плотам. Незнаёмы з здзіўленнем паглядзеў яму ўслед і, угледзеўшыся ў Лізу, падышоў проста да яе.

VII

— Вы мяне не пазнаеце, — праказаў ён, здымаючы капялюш: — а я вас пазнаў, дармо, што ўжо восем год мінула з таго часу, як я вас бачыў у апошні раз. Вы былі тады дзіця. Я Лаўрэцкі, Маці ваша дома? Можна яе бачыць?

— Маці будзе вельмі рада, — адказала Ліза: — яна чула пра ваш прыезд.

— Вас-жа, здаецца, завуць Елізаветай? — праказаў Лаўрэцкі, узыходзячы па ступеньках ганка.

— Так.

— Я памятаю вас добра; у вас ужо тады быў такі твар, якога не забудзеш; я вам тады вазіў цукеркі.

Ліза пачырванела і падумала: які ён дзіўны. Лаўрэцкі, спыніўся на хвіліну ў прыхожай. Ліза ўвайшла ў гасціную, дзе чуўся голас і рогат Паншына; ён расказваў нейкую гарадскую плётку Мар‘е Дзімітраўне і Гедэонаўскаму, якія паспелі ўжо звярнуцца з саду, і сам гучна смяяўся таму, што расказваў. Пры прозвішчы Лаўрэцкага Мар‘я Дзімітраўна ўся ўспалахнулася, збляднела і пайшла да яго насустрач.

— Добры дзень, добры дзень, мой любы cousin[1]! — усклікнула яна расцягненым і амаль слязлівым голасам: — як я рада вас бачыць.

— Добры дзень, мая добрая кузіна, — адказаў Лаўрэцкі і прыязна паціснуў яе працягнутую руку: — як вас бог мілуе?

  1. Стрыечны брат (фр.).