Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/193

Гэта старонка не была вычытаная

але-ж бог цябе ведаў, колькі-б ты яшчэ заграніцай прабадзяўся. Ну, а малайчына ты, малайчына; мабыць, па-ранейшаму дзесяць пудоў адной рукой падымаеш? Твой бацька нябожчык, выбачай, які ні быў свавольны, а добра зрабіў, што швейцарца табе наняў; памятаеш, вы з ім на кулачкі біліся; гімнастыкай, ці што, гэта называецца? — але, аднак, што гэта я так раскудахталася; толькі п. Паншыну (яна ніколі не называла яго, як трэба Па́ншыным) разважаць перашкодзіла. А, прынамсі, давайце мы лепей чай піць; ды на тэрасу пойдзем, яго любага, піць; у нас вяршкі малочныя добрыя — не тое, што ў вашых Лонданах ды Парыжах. Пойдзем, пойдзем, а ты, Федзюша, дай мне руку. О! Ды якая-ж яна ў цябе тоўстая! Мабыць з табою не павалішся.

Усе ўсталі і адправіліся на тэрасу, за выключэннем Гедэонаўскага, які цішком вышаў. На працягу ўсёй размовы Лаўрэцкага з гаспадыняй дома, з Паншыным і Марфай Цімафееўнай, ён сядзеў у куточку, уважліва міргаючы і з дзіцячай цікавасцю выцягнуўшы губы: ён спяшыў цяпер распаўсюдзіць вестку пра новага гасця па горадзе.

∗     ∗

Тым-жа днём, аб адзінаццатай гадзіне вечара, вось што адбывалася ў доме пані Каліцінай. Унізе, на парозе гасцінай, улучыўшы ўдзячны момант, Владзімір Нікалаіч развітваўся з Лізай і гаварыў ёй, трымаючы яе за руку: вы ведаеце хто мяне вабіць сюды; вы ведаеце, чаму я без перастанку езджу ў ваш дом; навошта тут словы, калі і так усё зразумела? Ліза нічога не адказвала яму і, не ўсміхаючыся, злёгку ўзняўшы бровы і чырванеючы, глядзела на падлогу, але не адымала