Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/199

Гэта старонка не была вычытаная

лаўна таксама прыбегла на шум. Яна паспрабавала-была заспакоіць мужа, але Пётр Андрэіч ужо нічога не слухаў. Каршуном накінуўся ён на сына, дакараў яго ў распусце, у бязбожніцтве, у прытворнасці; да рэчы выліў на ім усю накіпеўшую злосць супроць князёўны Кубенскай, асыпаў яго абразлівымі словамі. Спачатку Іван Петровіч маўчаў і цярпеў, але калі бацька ўздумаў пагражаць яму ганебным пакараннем, ён не сцярпеў. „Ізувер Дыдэрот зноў на сцэне, — падумаў ён, — так пушчу-ж я яго ў справу, пачакайце; я вас усіх, здзіўлю“. І тут-жа спакойным, роўным голасам, хоць з унутраным трапятаннем ва ўсіх членах, Іван Петровіч абвясціў бацьку, што ён дарэмна папікае яго ў распусце; што хаця ён не намеран апраўдваць сваю віну, але гатоў яе выправіць і тым ахвотней, што адчувае сябе вышэй за ўсялякія ўмоўнасці, а менавіта — гатоў ажаніцца з Маланняй. Праказаўшы гэтыя словы, Іван Петровіч, бясспрэчна, дасягнуў сваёй мэты: ён да таго здзівіў Пётра Андрэіча, што той вочы вытарашчыў і анямеў на момант; зле зараз-жа схамянуўся, і як быў у кажушку на вавёрчатым мёху і ў чаравіках на босую нагу, так і кінуўся з кулакамі на Івана Петровіча, які, як знарок, у той дзень прычасаўся à la Titus і надзеў новы англійскі сіні фрак, боты з кутасікамі і франтаўскія ласіныя нагавіцы ў абліпку. Анна Паўлаўна залемантавала і закрыла твар рукамі, а сын яе пабег праз увесь дом, выскачыў на двор, кінуўся ў гарод, у сад, праз сад выляцеў на дарогу, і ўсё бег, не азіраючыся, покуль, нарэшце, перастаў чуць за сабою цяжкі тупат бацькавых шагоў і яго ўзмоцненыя перарыўчатыя крыкі… — Стой, шальмец! — крычаў ён, — стой пракляну! — Іван Петровіч схаваўся ў суседняга аднадворца, а Пётр Андрэіч звяр-