Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/200

Гэта старонка не была вычытаная

нуўся дадому вельмі змораны і ў поце, абвясціў, ледзь пераводзячы дыханне, што пазбаўляе сына благаславення і спадчыны, загадаў спаліць усе яго бязглуздыя кнігі, а дзеўку Маланню неадкладна саслаць у дальнюю вёску. Знайшліся добрыя людзі, адшукалі Івана Петровіча, паведамілі яго пра ўсё. Прысаромлены, раз‘юшаны, ён пакляўся адпомсціць бацьку і той-жа ноччу, падпільнаваўшы сялянскую фурманку, на якой везлі Маланню, адбіў яе гвалтам, паскакаў з ёю ў бліжэйшы горад і ўзяў з ёю шлюб. Грошы яму пазычыў сусед, вечна п‘яны і найдабрэйны адстаўны марак, страшэнны аматар да ўсялякай, як ён выказваўся, шляхетнай гісторыі. На другі дзень Іван Петровіч напісаў кпліва-халодны і ветлівы ліст Пётру Андрэічу, а сам адправіўся ў вёску, дзе жыў яго траюрадны брат Дзімітры Пестоў з сваёй сястрою, ужо знаёмай чытачам, Марфай Цімафееўнай. Ен расказаў ім усё, абвясціў, што хоча ехаць у Пецербург шукаць месца, і папрасіў іх хоць на час прытуліць яго жонку. Пры слове: жонка — ён заплакаў горка і, не гледзячы на сваю сталічную асвету і філасофію, зніжана, небаракам-русачком пакланіўся сваякам у ногі, і нават стукнуўся аб падлогу лобам. Пестовы, людзі жаласлівыя і добрыя, ахвотна згадзіліся на яго просьбу; ён пражыў у іх тыдні тры, цішком чакаючы адказу ад бацькі; але адказу не прышло і прыйсці не магло, Пётр Андрэіч, даведаўшыўся пра шлюб сына, злёг у пасцель і забараніў успамінаць пры сабе імя Івана Петровіча, толькі маці, цішком ад мужа, пазычыла ў благачыннага і прыслала 500 рублёў асігнацыямі, ды абразок яго жонцы: напісаць яна пабаялася, але загадала сказаць Івану Петровічу праз пасланага сухарлявага мужычка, умеўшага хадзіць за суткі па шэсцьдзесят вёрст, каб