Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/204

Гэта старонка не была вычытаная

рэй. Анна Паўлаўна паманіла яе да ложка, абняла яе, благаславіла яе сына: потым, абярнуўшы абгладаны суровым нядугам твар да свайго мужа, хацела была загаварыць…

— Ведаю, ведаю, пра што ты прасіць хочаш, — праказаў Пётр Андрэіч: — не тужы: яна застанецца ў нас, і Ваньку для яе падарую…

Анна Паўлаўна з апошніх сіл злавіла руку мужа і прыгарнулася да яе губамі. У той-жа вечар яна памёрла.

Пётр Андрэіч стрымаў сваё слова. Ён паведаміў сына, што для смертнага часу яго мацеры, для дзіцяткі Фёдара, ён вяртае яму сваё благаславенне і Маланню Сергееўну пакідае ў сябе ў доме. Ёй адвялі два пакоі ў антрэсолях; ён пазнаёміў яе з сваімі паважнымі гасцямі, з крывым брыгадзірам Скурэхіным і жонкай яго; падарыў ёй двух дзевак і казачка для пасылак; Марфа Цімафееўна з ёй развіталася: яна ўзненавідзела Глафіру і ў працягу аднаго дня разы тры пасварылася з ёю.

Цяжка і нязручна было спачатку беднай жанчыне; але потым яна абцярпелася і прызвычаілася да свайго цесця. Ён таксама звыкся з ёю, нават палюбіў яе, хаця амаль ніколі не гаварыў з ёй, хаця ў самой яго ветлівасці да яе прыкмячалася нейкая мімавольная грэблівасць. Больш за ўсё зносіла Малання Сергееўна ад сваёй залоўкі. Глафіра яшчэ пры жыцці мацеры паспела пакрыху забраць увесь дом у рукі; усе, пачынаючы з бацькі, ёй пакараліся; без яе дазволу кавалка цукру не выдавалася; яна хутчэй згадзілася-б памерці, як падзяліцца ўладаю з другой гаспадыняй, — і якой яшчэ гаспадыняй! Шлюб брата абурыў яе яшчэ больш, як Пётра Андрэіча; яна ўзялася правучыць выскачку, і Малання Сергееўна