Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/206

Гэта старонка не была вычытаная

свайго жыцця не ўмела яна нічаму супраціўляцца, і з нядугам яна не змагалася. Яна ўжо не магла гаварыць, ужо магільныя цені клаліся на яе твар, але рысы яе па-стараму выяўлялі цярплівае неўразуменне і заўсёдашнюю ціхасць пакору; з той-жа нямою пакорлівасцю глядзела яна на Глафіру і як Анна Паўлаўна на смертным ложы пацалавала руку Пётра Андрэіча, так і яна прыклалася да Глафірынай рукі, даручаючы ёй, Глафіры, свайго адзінага сына. Так скончыла свой земны шлях ціхае і добрае стварэнне, бог ведае навошта адарванае ад роднае глебы і зараз-жа кінутае, як вырванае дрэўца, корнямі на сонцы; яно завяла, яно прапала без сляда, гэтае стварэнне, і ніхто не сумаваў аб ім. Пашкадавалі аб Маланні Сергееўне яе пакаёўкі, ды яшчэ Пётр Андрэіч. Старому не ставала яе добрага твара, яе маўклівай прысутнасці. „Даруй, бывай, мая безадказная!“, прашаптаў ён, кланяючыся ёй у апошні раз у царкве. Ён плакаў, кідаючы горсць зямлі ў яе магілку.

Ён сам не доўга перажыў яе, не больш за пяць год. Зімою 1819 года, ён ціха сканаў у Маскве, куды пераехаў з Глафірай і ўнукам, і наказаў пахаваць сябе побач з Аннай Паўлаўнай ды з „Малашай”. Іван Петровіч знаходзіўся тады ў Парыжы, для сваёй забавы; ён вышаў у адстаўку неўзабаве пасля 1815 года. Даведаўшыся пра смерць бацькі, ён наважыўся звярнуцца ў Расію. Трэба было падумаць аб упарадкаванні маёнтка, ды і Федзі, па лісце Глафіры, мінула дванаццаць год, і надышоў час сур‘ёзна заняцца яго выхаваннем.

X

Іван Петровіч звярнуўся ў Расію англаманам. Коратка астрыжаныя валасы, накрухмаленае жабо,