Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/207

Гэта старонка не была вычытаная

доўгаполы гарохавы сурдут з мноствам каўнерыкаў, кіслы выраз твара, нешта рэзкае і разам з тым абыякавае ў абыходжанні, вымаўленне скрозь зубы, жорсткі нечаканы рогат, адсутнасць усмешкі, выключна палітычная і палітыка-эканамічная размова, заахвочанасць да крывавых ростбіфаў і партвейнаў — усё ў ім так і веяла Велікабрытаніяй; увесь ён здаваўся працяты яе духам. Але — дзіўная рэч! — зрабіўшыся англаманам, Іван Петровіч зрабіўся тым-жа часам патрыётам, прынамсі ён называў сябе патрыётам, хаця Расію ведаў дрэнна, не прытрымліваўся ні аднаго рускага звычаю і па-руску выказваўся дзіўна: у звычайнай гутарцы размова яго, непаваротная і вялая, уся была напоўнена галіцызмамі; але ледзь размова закранала прадметы важныя, у Івана Петровіча зараз-жа з‘яўляліся выразы накшталт: „учыніць новыя вопыты самастараннасці“; „гэта не ўзгадняецца самаю натураю абставін“ і т. д. Іван Петровіч прывёз з сабою некалькі рукапісных планаў, адносна ўпарадкавання і палепшання дзяржавы; ён вельмі быў незадаволен усім, што бачыў, — адсутнасць сістэмы ў асаблівасці падбухторвала яго злосць. Пры спатканні з сястрою, ён з першых-жа слоў абвясціў ёй, што ён намеран увесці карэнныя ператварэнні, што наперад у яго ўсё будзе ісці па новай сістэме. Глафіра Петроўна нічога не адказала Івану Петровічу і толькі зубы сціснула і падумала: „а куды-ж я дзенуся?“ — Аднак, прыехаўшы ў вёску разам з братам і пляменнікам, яна хутка заспакоіласа. У доме, праўда, адбыліся некаторыя змены: нахлебнікі і дармаеды падпалі неадкладнаму выгнанню; у ліку іх пацярпелі дзве бабулі, адна — сляпая, другая — разбітая палярушам, ды яшчэ стары майёр ачакаўскіх часоў, якога, з прычыны яго сапраўды выдатнай