Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/208

Гэта старонка не была вычытаная

прагавітасці, кармілі адным чорным хлебам ды сачавіцай. Таксама вышаў загад не прымаць ранейшых гасцей: усіх іх замяніў дальні сусед, нейкі бялявы залатушны барон, вельмі добра выхаваны і вельмі дурны чалавек. З‘явілася новая мэбля з Масквы; завяліся плявальніцы, званочкі, рукамыйныя столікі; снеданне пачалося інакш падавацца; чужаземныя віны выцяснілі гарэлкі і наліўкі; людзям пашылі новыя ліўрэі; да фамільнага герба прыпісаліся словы: „In recto virtus[1]“… — Па сутнасці-ж улада Глафіры зусім не зменшылася: усё выдачы, куплі па-стараму ад яе залежылі; вывезены з-за граніцы камердынeр з эльзасцаў паспрабаваў-быў з ёю пацягацца — і страціў месца, не гледзячы на тое, што пан да яго быў прыхільны. Што-ж да гаспадаркі, да загадвання маёнткамі (Глафіра Петроўна ўваходзіла і ў гэтыя справы), то, не гледзячы на неаднаразова выказаныя Іванам Петровічам намеры: удыхнуць новае жыццё ў гэты хаос, — усё засталося па-старому, толькі аброк дзе-ні-дзе павысіўся, ды паншчына зрабілася больш цяжкай, ды мужыкам забаранілі звяртацца проста да Івана Петровіча. Патрыёт вельмі-ж ужо пагарджаў сваіх суграмадзян. Сістэма Івана Петровіча ў поўнай сіле сваёй дастасавана была толькі да Федзі: выхаванне яго сапраўды падпала „карэннаму ператварэнню“: бацька выключна заняўся ім.

XI

Да звароту Івана Петровіча з-за граніцы, Федзя знаходзіўся, як ужо сказана, на руках Глафіры Петроўны. Яму не было васьмі год, калі маці яго сканала; ён бачыў яе не кожны дзень і палюбіў яе палка: успамін пра яе ціхі і бледны твар, пра

  1. У прастаце дабрачыннасць (лац.).