Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/213

Гэта старонка не была вычытаная

лыя тры гады правандраваў па Расіі ад аднаго доктара да другога, бесперастанку пераязджаючы з горада ў горад і прыводзячы ў адчай урачоў, сына, прыслугу сваёю маладушнасцю і нецярплівасцю. Сапраўднай трапкай, плаксівым і капрызным дзіцём звярнуўся ён у Лаўрыкі. Надышлі горкія дзянёчкі, нацярпеліся ад яго ўсе. Іван Петровіч сціхаў толькі, покуль абедаў; ніколі ён так прагна і так шмат не еў; увесь астатні час ён ні сабе, ні другім не даваў супакою. Ён маліўся, наракаў на лёс, лаяў сябе, лаяў палітыку, сваю сістэму, лаяў усё, чым выхваляўся і ганарыўся, усё, што ставіў некалі сыну за прыклад; паўтараў, што ні ў вошта не верыць, і маліўся зноў; не зносіў ні адной хвіліны адзіноцтва і патрабаваў ад сваіх хатніх, каб яны заўжды, у дзень і ўночы сядзелі каля яго крэсла і забаўлялі яго расказамі, якія ён вельмі часта перапыняў воклікамі: „вы ўсё брэшаце, — гэтакая лухта!“

Асабліва даставалася Глафіры Петроўне; ён рашуча не мог абыйсціся без яе — і яна да канца выконвала ўсе капрызы хворага, хаця часам не адразу адважвалася адказваць яму, каб гукам голаса не выдаць душыўшай яе злосці. Так прарыпеў ён яшчэ два гады і памёр у першых днях мая, вынесены на балкон, на сонца. „Глаша, Глашка! Бульёнцу, бульёнцу, старая дур…“ пралапатаў яго здранцвелы язык і, не дагаварыўшы апошняга слова, змоўк на век. Глафіра Петроўна, якая толькі што схапіла чашку бульёну з рук дварэцкага, спынілася, паглядзела брату ў твар, паволі, шырока перахрысцілася і вышла моўчкі; а тут-жа стаяўшы сын таксама нічога не сказаў, абапёрся на парэнчы балкона і доўга глядзеў у сад, увесь душысты і зялёны, увесь блішчэўшы ў праменнях залатога вясенняга сонца. Яму было