Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/215

Гэта старонка не была вычытаная

што развіло ў ім пагардлівасць да чужых разважанняў, — і ён надзеў, не саромячыся, студэнцкі мундзір. Ён паступіў у фізіка-матэматычнае аддзяленне. Здаровы, чырвонашчокі, ужо з зарослай барадой, маўклівы, ён рабіў дзіўнае ўражанне на сваіх таварышоў; яны і не падазравалі таго, што ў гэтым суровым мужу, акуратна прыязджаўшым на лекцыі ў шырокіх вясковых санях парай, хавалася амаль не дзіця. Ён ім здаваўся нейкім мудроным педантам, ён ім быў непатрэбен, і яны не шукалі ў ім, ён унікаў іх. У працягу першых двух год, праведзеных ім ва універсітэце, ён сышоўся толькі з адным студэнтам, у якога браў лекцыі латынскай мовы. Студэнт гэты, па прозвішчу Міхалевіч, энтузіяст і пясняр, шчыра палюбіў Лаўрэцкага і зусім выпадкова зрабіўся вінавайцам важнай змены ў яго лёсе.

Аднойчы, у тэатры (Мачалаў знаходзіўся тады на вышыні сваёй славы і Лаўрэцкі не прапускаў ні аднаго спектакля) убачыў ён у ложы бельэтажа дзяўчыну, — і хаця ні адна жанчына не праходзіла міма яго хмурай фігуры, не прымусіўшы затрапятаць яго сэрца, ніколі яно яшчэ так моцна не забілася. Аблакаціўшыся на бархат ложы, дзяўчына не краталася; чулае маладое жыццё іграла ў кожнай рысе яе смуглага, круглага мілавіднага твара; тонкі розум сказваўся ў прыгожых вачах, уважліва і мякка глядзеўшых з-пад тонкіх броў, у быстрай усмешцы выразных губ, у самай позе яе галавы, рук, шыі; адзета яна была хораша. Побач з ёй сядзела зморшчаная і жоўтая жанчына год 45, дэкальтэ, у чорным току, з бяззубай усмешкай на напружана-заклапочаным і пустым твары, а ў глыбіні ложы бачыўся пажылы мужчына ў шырокім сурдуце і высокім гальштуку, з выяўленнем тупой велічнасці і нейкай забяга-