Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/216

Гэта старонка не была вычытаная

ючай падазронасці ў маленькіх вочках, з фарбаванымі вусамі і бакенбардамі, нязначным вялізным лобам і змятымі шчокамі, — па ўсіх адзнаках адстаўны генерал. Лаўрэцкі не адводзіў узроку ад уразіўшай яго дзяўчыны; раптам дзверы ложы адчыніліся і ўвайшоў Міхалевіч. З‘яўленне гэтага чалавека, амаль адзінага яго знаёмага ва ўсёй Маскве, з‘яўленне яго ў кампаніі адзінай дзяўчыны, паглынуўшай усю яго ўвагу, здалося Лаўрэцкаму значна і дзіўна. Часта пазіраючы на ложу, ён заўважыў, што ўсе асобы, якія знаходзіліся ў ёй, абыходзіліся з Міхалевічам, як з даўнім прыяцелем. Паказ на сцэне перастаў цікавіць Лаўрэцкага; сам Мачалаў, хаця і быў у той вечар „у гуморы“, не рабіў на яго звычайнага ўражання. У адным вельмі патэтычным месцы Лаўрэцкі мімаволі зірнуў на сваю красуню; яна ўся нахілілася ўперад; шчокі яе палалі, пад уплывам яго ўпартага ўзроку, вочы яе, накіраваныя на сцэну, паволі абярнуліся і спыніліся на ім… Усю ноч марыліся яму гатыя вочы. Прарвалася, нарэшце, штучна пабудаваная плаціна: ён і дрыжэў, і гарэў, і на другі дзень адправіўся да Міхалевіча. Ён даведаўся ад яго, што красуню звалі Варвара Паўлаўна Кароб‘іна, што стары і старая, сядзеўшыя з ёй у ложы, былі бацька яе і маці, і што сам ён, Міхалевіч, пазнаёміўся з імі год таму назад, у часе свайго побыту ў падмаскоўнай, на „кандыцыі“ ў графа Н. З найвялікшай пахвалою выказаўся энтузіяст аб Варвары Паўлаўне. — Гэта, браце ты мой, — усклікнуў ён з уласціваю яму імпэтнай напеўнасцю ў голасе, — гэта дзяўчына — на дзіва, геніяльнае стварэнне, артыстка ў сапраўдным сэнсе слова, і да таго ж найдабрэйшая. — Заўважыўшы з роспытаў Лаўрэцкага, якое ўражанне зрабіла на яго Варвара Паўлаўна, ён сам прапанаваў яму