Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/218

Гэта старонка не была вычытаная

Маскву на танныя хлябы, наняў у Старай Канюшэннай малюсенькі нізенькі домік з сажэнным гербам на даху, і зажыў маскоўскім адстаўным генералам, выдаткуючы 2750 руб. сераб. у год. Масква — горад гасцінны, рада прымаць сустрэчных і папярэчных, а генералаў і пагатове; грузная, але не без ваеннай выпраўкі, постаць Паўла Петровіча неўзабаве пачала з‘яўляцца ў лепшых маскоўскіх гасціных. Яго голая патыліца, з пасмамі фарбаваных валасоў і зашмальцаванай анненскай істужкай на гальштуку колеру воранава крыла, была добра вядома ўсім нудлівым і бледным юнакам, хмура вандруючым у часе танцаў вакол ігральных сталоў. Павел Петровіч здолеў паставіць сябе ў грамадстве, гаварыў мала, але па старай прывычцы, у нос, — вядома, не з асобамі чыноў вышэйшых; асцярожна гуляў у карты, дома еў умерана, а ў гасцях за шасцярых. Пра жонку яго амаль няма чаго сказаць: звалі яе Каліопа Карлаўна; з левага яе вока сачылася слязінка, з прычыны чаго Каліопа Карлаўна (да таго-ж яна была нямецкага паходжання) сама лічыла сябе за чулую жанчыну; яна заўжды чагосьці ўсё баялася, нібы не пад‘ела, і насіла вузкія бархатныя сукенкі, ток і цмяныя дутыя браслеты. Адзінай дачцэ Паўла Петровіча і Каліопы Карлаўны, Варвары Паўлаўне, толькі, што мінуў семнаццаты год, калі яна вышла з …скага інстытута, дзе лічылася, калі не першай красуней, то ўжо напэўна першай разумніцай і лепшай музыкантшай, і дзе атрымала шыфр; ёй яшчэ дзевятнаццаць год не было, калі Лаўрэцкі ўбачыў яе ўпершыню.

XIV

Ногі падкошваліся ў спартанца, калі Міхалевіч увёў яго ў даволі дрэнна прыбраную гасціную Кароб‘іных і адрэкамендаваў гаспадарам. Але