Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/219

Гэта старонка не была вычытаная

аўладаўшае ім пачуццё нясмеласці неўзабаве знікла: у генерале прыраджоная ўсім рускім дабрадушнасць яшчэ ўзмацнялася тою асаблівага роду ветлівасцю, якая ўласціва ўсім, крыху забруджаным людзям; генеральша неяк хутка знікла; што-ж датычыць Варвары Паўлаўны, то яна была так спакойна і самаўпэўнена-ласкава, што кожны ў яе прысутнасці зараз-жа адчуваў сябе як бы дома; да таго-ж, ад усяго яе прынаднага цела, ад усмешлівых вачэй, ад нявінна-пахілых плеч і бледна-ружовых рук, ад лёгкай і тым часам, як-бы стомленай хады, ад самага гуку яе голаса, замаруджанага, салодкага, — веяла нязлоўным, як тонкі пах, ліслівым хараством, мяккай, покуль яшчэ сарамлівай, пяшчоты, нечым такім, што словамі перадаць цяжка, але што закранала і ўзбуджвала, — і ўжо вядома, узбуджвала не баязлівасць. Лаўрэцкі навёў размову на тэатр, на ўчарайшы спектакль; яна зараз-жа сама загаварыла пра Мачалава і не абмежавалася аднымі воклікамі і ўздыхамі, але выказала некалькі правільных і па-жаночаму праніклівых заўваг наконт яго ігры. Міхалевіч спамянуў пра музыку; яна, без лішняй дзіклівасці, села за фартэп‘яна і выразна сыграла некалькі шапенаўскіх мазурак, тады толькі што ўваходзіўшых у моду. Надыйшоў час абеду; Лаўрэцкі хацеў ісці, але яго затрымалі; за сталом генерал частаваў яго добрым лафітам, за якім генеральскі лёкай на возчыку скакаў да Дэпрэ. Позна ўвечары звярнуўся Лаўрэцкі дадому і доўга сядзеў, не раздзяваючыся і закрыўшы вочы рукою, у нямым здзіўленні зачаравання. Яму здавалася, што ён цяпер толькі разумеў, для чаго варта жыць; усе яго меркаванні, намеры, уся гэта лухта і прах, зніклі адразу; уся яго душа злілася ў адно пачуццё, у адно жаданне, у жа-