Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/220

Гэта старонка не была вычытаная

данне шчасця, уладання, кахання, салодкага жаночага кахання. З таго дня ён часта пачаў хадзіць да Кароб‘іных. Праз паўгода ён прызнаўся Варвары Паўлаўне і прапанаваў ёй сваю руку. Прапазіцыя яго была прынята; генерал даўным-даўно, амаль ці не напярэдадні першага наведання Лаўрэцкага, спытаўся ў Міхалевіча, колькі ў яго, Лаўрэцкага, душ; ды і Варвары Паўлаўне, якая за ўвесь час захаплення маладога чалавека і нават у самы момант прызнання, захавала звычайную ціхамірнасць і яснасць душы, і Варвары Паўлаўне добра было вядома, што жаніх яе багаты, а Каліопа Карлаўна падумала: meine Tochter macht eine schöne Partie[1] — і купіла сабе новы ток.

XV

Такім чынам, прапазіцыя яго была прынята, але з некаторымі ўмовамі. Па-першае, Лаўрэцкі павінен быў неадкладна пакінуць універсітэт; хто-ж выходзіць за студэнта, ды і што за дзіўная думка — памешчыку, багатаму, у дваццаць шэсць год, браць лекцыі, як школьніку? Па-другое, Варвара Паўлаўна ўзяла на сябе абавязак заказаць і закупіць пасаг, выбраць нават жаніховыя падарункі. У яе было шмат практычнай кемнасці, шмат густу і вельмі шмат замілавання да камфорта, шмат здольнасці набываць сабе гэты камфорт. Гэта здольнасць асабліва здзівіла Лаўрэцкага, калі, зараз-жа пасля вяселля, ён удвух з жонкаю, адправіўся ў выгоднай, ёю купленай карэце, у Лаўрыкі. Як усё, што акаляла яго, было абдумана, прадугадана, прадугледжана Варварай Паўлаўнай! Якія з‘явіліся ў розных утульных куточках прыго-

  1. Мая дачка робіць добрую партыю (нем.).