Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/222

Гэта старонка не была вычытаная

больш займацца гаспадаркай і не хоча заставацца ў вёсцы. Належна падрыхтаваны Лаўрэцкі зараз-жа згадзіўся на яе ад‘езд. Гэтага Глафіра Петроўна не чакала. „Добра, — сказала яна, і вочы яе сцямнелі, — я бачу, што я тут лішняя; ведаю, хто мяне адсюль гоніць з радавога майго гнязда. Толькі ты памяні маё слова, пляменнік: не звіць-жа і табе гнязда нідзе, вандраваць табе ва-век. Вось табе мой запавет“. У той жа дзень яна выехала ў сваю вёску, а праз тыдзень прыехаў генерал Кароб‘ін і, з прыёмнай меланхоліяй у поглядах і рухах, узяў кіраванне ўсім маёнткам у свае рукі.

У верасні месяцы Варвара Паўлаўна павезла свайго мужа ў Пецербург. Дзве зімы правяла яна ў Пецербургу (на лета яны перасяляліся ў Царскае сяло) у прыгожай светлай тонка-мебліраванай кватэры; шмат завялі яны знаёмстваў у сярэдніх і нават вышэйшых колах грамадства, шмат выязджалі і прымалі, давалі чароўныя музычныя і танцавальныя вечарыны. Варвара Паўлаўна вабіла гасцей, як агонь матылькоў. Фёдару Іванычу не зусім падабалася такое лёгкадумнае жыццё. Жонка радзіла яму паступіць на службу; ён, па старой бацькаўскай памяці, ды і па сваіх разуменнях, не хацеў служыць, але, дагаджаючы Варвары Паўлаўне, заставаўся ў Пецербургу. Аднак, ён неўзабаве дагадаўся, што ніхто не замінаў яму аддаліцца, што нездарма ў яго самы спакойны і ўтульны габінет ва ўсім Пецербургу, што рупатлівая жонка нават гатова дапамагчы яму аддаліцца, — і з таго часу ўсё пайшло вельмі добра. Ён узяўся зноў за ўласнае, на яго погляд няскончанае, выхаванне, зноў пачаў чытать, распачаў нават вывучэнне англійскай мовы. Дзіўна было бачыць яго магутную, шырокаплечую постаць, вечна сагнутую над пісьмовым сталом, яго поўны,