Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/223

Гэта старонка не была вычытаная

валасаты, румяны твар, да паловы закрыты лістамі слоўніка альбо сшытка. Кожную раніцу ён праводзіў за работай, абедаў добра (Варвара Паўлаўна была гаспадыня на-дзіва), а вечарамі ўваходзіў у чароўнае, пахучае, светлае асяроддзе, усё населенае маладымі, вясёлымі абліччамі, — і цэнтрам гэтага асяроддзя была тая-ж зычлівая гаспадыня, яго жонка. Яна ўзрадвала яго нараджэннем сына, але бедны хлопчык жыў нядоўга, ён памёр вясною, а летам, з парады дактароў, Лаўрэцкі павёз жонку за граніцу на воды. Ёй неабходна было забыцца пасля такога няшчасця, ды і здароўе яе вымагала цёплага клімату. Лета і восень яны правялі ў Германіі і Швейцарыі, а на зіму, як і трэба было чакаць, паехалі ў Парыж. У Парыжы Варвара Паўлаўна расцвіла, як ружа, і так-жа хутка і спрытна, як і ў Пецербургу, здолела звіць сабе гнёздачка. Кватэру яна найшла вельмі прыгожанькую, у адной з ціхіх, але модных вуліц Парыжа; мужу пашыла такі шлафрок, якога яму яшчэ і насіць не даводзілася; наняла шыкоўную пакаёўку, добрую кухарку, рухавага лёкая; набыла захапляючую карэтку, чароўнае піяніна. Не прайшло тыдню, як ужо яна пераходзіла праз вуліцу, насіла шаль, адкрывала парасон і надзявала пальчаткі не горш за самую чыстакроўную парыжанку. І знаёмых яна хутка набыла. Спачатку да яе ездзілі адны рускія, потым пачалі з‘яўляцца французы, вельмі ласкавыя, ветлівыя, халастыя, з прыгожымі манерамі, з мілагучнымі прозвішчамі; усе яны гаварылі хутка і шмат, развязна кланяліся, прыемна жмурылі вочы; белыя зубы блішчэлі ва ўсіх пад ружовымі губамі, — і як яны ўмелі ўсміхацца! Кожны з іх прыводзіў сваіх прыяцелеў, і la bele madam de Lavretzki[1] неўзабаве зрабілася

  1. Прыгожая мадам Лаўрэцкая (фp.).