Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/229

Гэта старонка не была вычытаная

за жонкаю. З газет ён даведаўся, што яна з Парыжа паехала, як меркавала, у Бадэн-Бадэн; імя яе неўзабаве з‘явілася ў артыкульчыку, падпісаным тым-жа мос‘ё Жулем. У гэтым артыкульчыку, скрозь звычайную жартаўлівасць, выяўлялася нейкае прыхільнае спачуванне; вельмі агідна зрабілася на душы ў Фёдара Іваныча пры чытанні гэтага артыкульчыка. Потым ён даведаўся, што ў яго нарадзілася дачка; месяцы праз два атрымаў ён ад бурмістра паведамленне аб тым, што Варвара Паўлаўна вытрабавала сабе першую трэць сваёй пенсіі. Потым пачалі хадзіць усё больш і больш дрэнныя чуткі; нарэшце, з шумам пранеслася па ўсіх журналах трагікамічная гісторыя, у якой жонка яго іграла непрыгожую ролю. Усё было скончана: Варвара Паўлаўна зрабілася „вядомасцю“.

Лаўрэцкі перестаў сачыць за ёю; але не хутка мог з сабою зладзіць. Часам такая брала яго туга па жонцы, што ён, здавалася, усё-б аддаў, нават, мабыць… дараваў-бы ёй, абы толькі пачуць зноў яе ласкавы голас, адчуць зноў яе руку ў сваёй руцэ. Аднак час ішоў нездарма. Ён не быў народжаны пакутнікам: яго здаровая прырода ўступіла ў свае правы. Шмат што зрабілася яму зразумелым: самы ўдар, паразіўшы яго, не здаваўся яму больш непрадбачаным; ён зразумеў сваю жонку, блізкага чалавека толькі тады і зразумееш зусім, калі з ім разлучышся. Ён зноў мог займацца, работаць, хаця ўжо далёка не з ранейшым імпэтам; скептыцызм, падгатаваны практыкаю жыцця, выхаваннем, канчаткова забраўся ў яго душу. Ён зрабіўся вельмі абыякавы да ўсяго. Прайшло гады чатыры, і ён адчуў сябе ў сілах звярнуцца на бацькаўшчыну, сустрэцца з сваімі. Не застанаўліваючыся ні ў Пецербургу, ні ў Маскве, прыехаў