Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/233

Гэта старонка не была вычытаная

Я ўжо з Мар‘яй Дзімітраўнай развітаўся. Я і Лізавету Міхайлаўну бачыў.

— Заві яе Лізай, пане мой; што за Міхайлаўна яна для цябе! Ды сядзі ціха, а то ты Шурачкіна крэсла зламаеш.

— Яна да абедні ішла, — прадоўжваў Лаўрэцкі. — Хіба яна багамольная?

— Так, Федзя, вельмі. Больш за нас з табою, Федзя.

— А вы хіба не багамольныя? — заўважыла, шапялявячы, Настасся Карпаўна. — І сёння да ранняй абедні не пайшлі, а да позняй пойдзеце.

— А вось і не, — ты адна пойдзеш: зленавалася я, маці мая, — адказала Марфа Цімафееўна, — чаем ужо залішне сябе балую. — Яна гаварыла Настассе Карпаўне: ты, хаця і жыла з ёй на ўроўне, — нездарма ж яна была Пестова: трое Пестовых значацца ў сінодыку Івана Васільевіча Грознага, Марфа Цімафееўна гэта ведала.

— Скажыце, калі ласка, — пачаў зноў Лаўрэцкі: — мне Мар‘я Дзімітраўна зараз гаварыла пра гэтага… як гэта яго?.. Паншына. Што гэта за чалавек?

— Гэтакая яна балбатуха, даруй божа! — прамармытала Марфа Цімафееўна: — мабыць, пад сакрэтам табе сказала, што вось глядзі, які нагадваецца жаніх. Шушукалася-б з сваім паповічам; не, відаць, ёй мала. Але-ж і няма яшчэ нічога, ды і слава богу! а яна ўжо балбоча.

— Чаму-ж слава богу? — спытаў Лаўрэцкі.

— А таму, што малойчык мне не падабаецца; ды і чаму-ж тут радавацца?

— Не падабаецца ёй вам?

— Так, не ўсіх-жа яму чараваць. Хопіць з яго і таго, што вось Настасся Карпаўна ў яго закахана.

Бедная ўдава ўся ўспалахнулася.