Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/236

Гэта старонка не была вычытаная

слаба галасіць над ім, ды зірнула на Глафіру Петроўну — і змоўкла. Успомніў ён бацьку, спачатку бадзёрага, усім нездаволенага, з медным голасам, — потым сляпога, плаксівага, з неахайнай сівой барадой; успомніў, як ён аднойчы за сталом, выпіўшы лішнюю чарку віна і заліўшы сабе сурвэтку падліўкай, раптам засмяяўся і пачаў, міргаючы, нічога не бачыўшымі вачыма і чырванеючы, расказваць пра свае перамогі; успомніў Варвару Паўлаўну, — і мімаволі прыжмурыўся, як жмурыцца чалавек ад раптоўнага ўнутранага болю, і страсануў галавой. Потым думка яго спынілася на Лізе.

„Вось, — падумаў ён: — новая істота толькі што ўваходзіць у жыццё. Слаўная дзяўчына, што толькі з яе выйдзе? Яна і сабою хораша. Бледнае, свежае аблічча, вочы і губы такія сур‘ёзныя, і погляд чэсны і нявінны. Шкада, яна, здаецца, захоплена крышку. Рост слаўны, і так лёгка ходзіць, і голас ціхі. Вельмі я люблю, калі яна раптам застановіцца, слухае ўважліва, без усмешкі, потым задумаецца і адкіне назад свае валасы. Праўда, мне самому здаецца, Паншын яе не варты. Аднак, чым-жа ён дрэнны? А прынамсі, што гэта я разлетуценіўся? Пабяжыць і яна па той-жа сцежцы, па якой усе бегаюць. Лепш я пасплю“. І Лаўрэцкі заплюшчыў вочы.

Заснуць ён не мог, але акунуўся ў дрымотнае дарожнае здранцвенне. Абразы мінулага, па-старому, не спяшаючы, падымаліся, усплывалі ў яго душы, мяшаючыся і блытаючыся з іншымі ўяўленнямі Лаўрэцкі, бог ведае чаму, пачаў думаць пра Роберта Піля… пра французскую гісторыю… пра тое, як-бы ён выйграў бойку, калі-б ён быў генералам; яму чуліся стрэлы і крыкі… Галава яго хілілася на бок, ён адкрываў вочы… Тыя-ж