Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/244

Гэта старонка не была вычытаная

ці то пустэльнікам. Дні яго праходзілі аднастайна, але ён не нудзіўся і хаця нікога не бачыў, ён старанна і ўважліва займаўся гаспадаркай, ездзіў верхам па ваколіцы, чытаў. Аднак, ён чытаў мала: яму прыемней было слухаць апавяданні старога Антона.

Звычайна Лаўрэцкі садзіўся з люлькай табакі, і чашкай халоднага чаю да акна; Антон станавіўся каля дзвярэй, заклаўшы назад рукі, — і пачынаў свае павольныя апавяданні пра старадаўнія часы, пра тыя казачныя часы, калі авёс і жыта прадаваліся не меркамі, а ў вялікіх мяхах, па дзве і па тры капейкі за мех; калі ва ўсе бакі, нават пад горадам, цягнуліся непраходныя лясы, някранутыя стэпы. „А цяпер“, скардзіўся стары, якому ўжо стукнула год за восемдзесят; — „так усё высеклі, ды ўзаралі, што праехаць недзе“. Таксама расказваў Антон шмат пра сваю паню, Глафіру Петроўну: якія яны былі разважлівыя і беражлівыя; як нейкі пан, малады сусед, падладжваўся быў да іх, часта пачаў прыязджаць — і як яны для яго пажадалі нават надзяваць свойсвя точны чэпчык з стужкамі колеру масака́ і жоўтую сукенку з тру-тру-левантына; але як потым, разгневаўшыся на пана суседа за непрыстойнае запытанне: „што, скажыце, павінен быць у вас, васпані, капітал“? загадалі яму ад дому адмовіць, і як яны тады ж загадалі, каб усё, пасля іх скону, да самамалейшай трапачкі, было аддадзена Фёдару Іванавічу. І праўда, Лаўрэцкі знайшоў увесь цёткін скарб у цэласці, не выключаючы святочнага чапца з стужкамі колеру масака́ і жоўтай сукенкі з тру-тру-левантына. Старасвецкіх папер і цікавых дакументаў, на якія разлічваў Лаўрэцкі, не знайшлося ніякіх, апроч адной старой кніжкі, у якую дзед яго, Пётр Андрэіч, запісваў — альбо „Свят-