Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/245

Гэта старонка не была вычытаная

каванне ў горадзе Санкт-Пецербургу замірэння, заключанага з Турэцкай імперыяй яго светласцю князем Александр Александравічам Празароўскім“; альбо рэцэпт груднога дэкохта з увагай: „Гэта парада дадзена генеральшы Праскоўі Фёдараўне Салтыковай ад протапрасвітара царквы жываначальныя тройцы Фёдара Аўксенцьевіча“; альбо палітычную навіну наступнага роду: „Пра тыграў французаў нешта не чуваць“; і тут-жа побач: „У маскоўскіх ведамасцях паказана, што памёр пан прэм‘ер-майёр Міхаіл Петровіч Колычэў. Ці не Пётра Васільевіча Колычэва сын?“ Лаўрэцкі знайшоў таксама некалькі старых календароў і соннікаў і таямнічы твор п. Амбодзіка; шмат успамінаў абудзілі ў ім даўно забытыя, але знаёмыя „Сімвалы і Эмблемы“. У туалетным століку Глафіры Петроўны Лаўрэцкі знайшоў невялікі пакет, завязаны чорнай істужкай, запячатаны чорным сургучом і засунуты ў самую глыбіню скрыні. У пакеце ляжалі тварам да твара пастэлевы партрэт яго бацькі ў маладосці, з мяккай чупрынай, рассыпанай па лобе, з даўгімі, томнымі вачыма і поўадчыненым ротам — і амаль сцёрты партрэт бледнай жанчыны ў белай сукенцы, з белай ружай у руцэ, — яго мацеры. З самой сябе Глафіра Пётроўна ніколі не дазваляла зняць партрэта. „Я, паночку, Фёдар Іваныч“, — гаварыў Лаўрэцкаму Антон: — „хоша і ў панскіх палацах тады жыхарства не меў, а вашага прадзедку, Андрэя Афанас‘іча, памятую, — як-жа: мне, як яны сканалі, восемнаццаты гадок пяйшоў. Раз я ім у садзе сустрэўся, — дык нават паджылкі затрэсліся; аднак, яны нічога, толькі запыталі, як завуць, — ў свае пакоі за насавой хустачкай паслалі. Пан быў, што і казаць, — і большага над сабою не ведаў. Бо скажу вам, была ў вашага