Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/247

Гэта старонка не была вычытаная

палка любіў музыку, музыку сур‘ёзную, класічную. Паншына ў той вечар у Каліціных не было. Губернатар выслаў яго некуды за горад. Ліза іграла адна і вельмі выразна; Лем ажывіўся, расхадзіўся, скруціў паперку трубачкай і дырыжыраваў. Мар‘я Дзімітраўна спачатку смяялася, гледзячы на яго, потым пайшла спаць; па яе словах, Бетховен залішне хваляваў яе нервы. Апоўначы Лаўрэцкі праводзіў Лема на кватэру і прасядзеў у яго да трэцяй гадзіны раніцы. Лем шмат гаварыў; сутуліна яго выпрасталася, вочы расшырыліся і заблішчэлі; самыя валасы прыпадняліся над лобам. Ужо так даўно ніхто не спачуваў яму, а Лаўрэцкі відаць цікавіўся ім, рупатліва і ўважліва распытваў яго. Старога гэта кранула; ён скончыў тым, што паказаў госцю сваю музыку, сыграў і нават спеў мярцвяным голасам некаторыя ўрыўкі з сваіх твораў, між іншым цэлую, пакладзеную ім на музыку, баладу Шылера: Фрыдолін. Лаўрэцкі пахваліў яго, прымусіў што-небудзь паўтарыць і, ад‘язджаючы, запрасіў яго да сябе пагасціць на некалькі дзён. Лем, праводзіўшы яго да вуліцы, зараз-жа згадзіўся і моцна паціснуў яго руку; але, застаўшыся адзін на свежым і сырым паветры, пры толькі што запалаўшым золку, азірнуўся, прыжмурыўся, скорчыўся і, як вінаваты, пацягнуўся ў свой пакойчык: „Ich bin wohl nicht klug“ (я страціў розум), прамармытаў ён, кладучыся ў сваю жорсткую і кароткую пасцель. Ён паспрабаваў прыкінуцца хворым, калі, праз некалькі дзён, Лаўрэцкі заехаў за ім у фурманцы; але Фёдар Іваныч увайшоў да яго ў пакой і ўгаварыў яго. Мацней за ўсё ўздзейнічалі на Лема тыя абставіны, што Лаўрэцкі ўласна для яго загадаў прывезці да сябе ў вёску фартэп‘яна з горада. Яны ўдвух адаравіліся да Каліціных і правялі ў іх вечар, але ўжо не так пры-