Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/254

Гэта старонка не была вычытаная

Дай вам бог заключыць больш шчаслівы шлюб! але паверце, ні за што не можна ручацца.

— І я магу таксама быць няшчаснай, — праказала Ліза (голас яе пачаў перарывацца): — але тады трэба будзе пакарыцца; я не ўмею гаварыць, але калі мы не будзем пакарацца…

Лаўрэцкі сціснуў рукі і тупнуў нагой.

— Не гневайцеся, даруйце мне, — спешна праказала Ліза.

У гэты момант увайшла Мар‘я Дзімітраўна. Ліза ўстала і хацела выйсці.

— Чакайце, — нечакана крыкнуў ёй услед Лаўрэцкі. — У мяне ёсць да вашай мацеры і да вас вялікая просьба: наведайце мяне на маім наваселлі. Вы ведаеце, я набыў фартэп‘яна; Лем гасцюе ў мяне; бэз цяпер красуе; вы падыхаеце вясковым паветрам і можаце звярнуцца ў той самы дзень — згодны вы?

Ліза зірнула на маці, а Мар‘я Дзімітраўна зрабіла хваравіты выгляд; але Лаўрэцкі не даў ёй разявіць рот і тут-жа пацалаваў у яе абедзве рукі. Мар‘я Дзімітраўна, заўжды чулая на ласку і ўжо зусім не чакаўшая такой ласкавасці ад „цюленя“, уласцілася душою і згадзілася. Пакуль яна размышляла, які прызначыць дзень, Лаўрэцкі падышоў да Лізы і, усё яшчэ ўсхваляваны, цішком шапнуў ёй: „дзякую, вы добрая дзяўчына; я вінаты…“ І яе бледны твар зачырванеў вясёлай і сарамлівай усмешкай; вочы яе таксама ўсміхнуліся, — яна да таго моманту баялася, ці не абразіла яна яго?

— Валадзімір Нікалзіч з намі можа ехаць? — запытала Мар‘я Дзімітраўна.

— Вядома, — адказаў Лаўрэцкі, — але ці не лепей нам быць у сваім сямейным коле?