Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/256

Гэта старонка не была вычытаная

нуў з дарогі, каб пабачыцца з старым прыяцелем. Міхалевіч гаварыў таксама парывіста, як і ў маладосці, шумеў і кіпеў па-старому. Лаўрэцкі спамянуў-быў пра свае абставіны, але Міхалевіч перапыніў яго, спешна прамармытаўшы: „чуў, браце, чуў, — хто гэтага мог чакаць?“ — і зараз жа перавёў гутарку ў галіну агульных разважанняў.

— Я, браце, — праказаў ён: — заўтра павінен ехаць: сёння мы ўжо, ты прабач мне, ляжам позна. Мне хочацца абавязкова даведацца, што ты, якія твае погляды, пераконанні, чым ты стаў, чаму жыццё цябе навучыла? (Міхалевіч прытрымліваўся яшчэ фразеалогіі 30-х гадоў.) Што тычыцца мяне, я шмат у чым змяніўся, браце: хвалі жыцця ўпалі на мае грудзі. — хто, бач, гэта сказаў? — хаця ў важным, у істотным я не змяніўся; я па-старому веру ў дабро, у ісціну; але я не толькі веру, — я верую і цяпер, так — я верую, верую. Паслухай, ты ведаеш, я папісваю вершы; у іх паэзіі няма, але ёсць праўда. Я табе прачытаю маю апошнюю п‘есу; у ёй я выказаў самыя сардэчныя мае пераконанні. Слухай. — Міхалевіч узяўся чытаць свой верш, ён быў даволі доўгі і скончваўся наступнымі радкамі:

„Новым чувствам всем сердцем отдался,
Как ребенок душою я стал:
И я сжег все, чему поклонялся,
Поклонился всему, что сжигал“.

Прамовіўшы апошнія два радкі, Міхалевіч амаль не заплакаў; лёгкія сударгі — адзнака моцнага пачуцця — прабеглі па яго шырокіх губах, непрыгожы твар яго прасвятлеў. Лаўрэцкі слухаў яго, слухаў… дух супярэчлівасці закратаўся ў ім: яго раздражняла заўжды — гатовая, заўжды — кіпучая захопленасць маскоўскага студэнта. Чверці гадзіны не прайшло, як ўжо распаліліся між імі спрэчкі, адны з тых бясконцых спрэчак, на якія здольны